Фобас, міфалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ваза: Фобас з бацькам катаюцца на калясніцы

Фобас (стар.-грэч.: Φόβος — «страх») — бажаство, якое ўвасабляе ў грэчаскай міфалогіі страх; сын бога вайны Арэса і Афрадыты[1], брат Дэймаса і Гармоніі. Пра каханне Арэса і Афрадыты неаднаразова згадваецца ў антычнай літаратуры. З антычных тэкстаў вядома пра дзяцей Арэса і Афрадыты: Эрота, Антэрата, Дэймаса (жаха), Фобаса (страха), Гармонію. Фобас суправаджаў свайго бацьку ў бітвах[2]. Вознік Эрыс[3].

Намаляваны з галавою льва на шчыце Агамемнана на куфры Кіпсела[4].

Асаф Хол, які адкрыў у 1877 годзе спадарожнікі Марса, назваў іх у гонар Фобаса і Дэймаса.

Зноскі

  1. Гесіёд. Тэагонія 934.
  2. Гамер. Іліяда IV 440.
  3. Нон. Дзеянні Дыяніса XX 37.
  4. Паўсаній. Апісанне Элады V 19, 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мифология. Большой энциклопедический словарь (Москва, 1998).