Хальстэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Хальстэн (стар.-ісл. Hallstein) — кароль Швецыі, які кіраваў у другой палове XI ст. пасля смерці свайго бацькі Стэнкіля і іншых прэтэндэнтаў.

На трон узышоў, магчыма, пры дапамозе свайго брата Інгэ. Крыніцы называюць Хальстэна «лагодным і літасцівым». Згодна з працамі Адама Брэменскага, кіраваў нядоўгі час, быў зрынуты. У лісце папы Рыгора VII ад 1081 года Хальстэн і Інгэ абодва названыя каралямі Вестэргётланда. Тэорыя аб тым, што Хальстэн і Інгэ былі суправіцелямі таксама пацвярджаецца тэкстам Сагі пра Хёрвер. Сыны Хальстэна Філіп і Інгэ сталі каралямі пасля смерці Інгэ Старэйшага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Эрык VII і Эрык Язычнік
Кароль Швецыі
каля 1067 — каля 1080
Пераемнік:
Інгэ I Старэйшы