Рагнвальд Дурны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Рагнвальд Дурны (шведск.: Ragnvald Knaphövde) — кароль Швецыі, які кіраваў прыблізна ў 1130 годзе. Бацькі невядомыя, магчыма быў сынам Інгэ Старэйшага.

Пасля смерці Інгэ Малодшага ў Швецыі пачаліся смутныя часы. Ва Упландзе каралём быў абраны Рагнвальд. Па традыцыі новы кароль павінен быў здзейсніць «Эрыксгату» — аб'езд падуладных яму земляў. У выніку яго прызналі ў Эстэргётландзе, аднак пры наведванні Вестэргётланда Рагнвальд зрабіў глупства, не ўзяўшы ў закладнікі прадстаўнікоў знаці мясцовых гётаў. У выніку кароль быў забіты, а гёты абралі сваім каралём дацкага прынца Магнуса Моцнага. Улада свеяў над гётамі была адноўлена толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў Сверкерам Старэйшым.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Інгэ II Малодшы
Кароль Швецыі
каля 1130
Пераемнік:
Сверкер I