Густаў VI Адольф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Густаў VI Адольф
Gustaf VI Adolf
Gustaf VI Adolf av Sverige som kronprins.jpg
сцяг
22-і кароль Шведаў, Готаў і Вендаў
29 кастрычніка 1950 — 15 верасня 1973
Дэвіз: Абавязак вышэй за ўсяго (Plikten framfor allt)
Папярэднік: Густаў V
Пераемнік: Карл XVI Густаў
 
Нараджэнне: 11 лістапада 1882({{padleft:1882|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:11|2|0}})
Стакгольм, Швецыя
Смерць: 15 верасня 1973({{padleft:1973|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (90 гадоў)
Хельсінгбарг, Швецыя
Род: Бернадоты
Бацька: Густаў V
Маці: Вікторыя Бадэнская
Жонка: Маргарыта Конаўцкая
Луіза Маўнтбетэн
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Густаў Адольф,

Сігвард, Інгрыд Шведская, Бертыль, Карл Юхан

 
Узнагароды:
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Ордэн Падвязкі
Рыцар Вялікага крыжа шаноўнага ордэна Лазні
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Order of the Golden Fleece Rib.gif
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Слана Вялікі крыж ордэна Данеброга

Густаў VI Адольф (11 лістапада 1882 - 15 верасня 1973) — кароль Швецыі ў 1950-1973 гг.

Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1953).

Старэйшы сын караля Густава V і Вікторыі Бадэнскай. Ад нараджэння насіў тытул герцага Сконскага. Яго першая жонка, Маргарыта Канаўцкая (з 1905) - унучка каралевы Вікторыі, дачка герцага Артура Канаўцкага.

Меў ад яе чатырох сыноў і дачку:

  • Густаў Адольф, герцаг Вестэрботэнскі (1906-1947)
  • Сігвард (1907-2002),
  • Інгрыд (1910-2000), каралева Даніі, жонка Фрэдэрыка IX і маці Маргрэтэ II,
  • Бертыль (1912-1997),
  • Карл Юхан (1916-2012).

Маргарыта загінула ад заражэння крыві пры аперацыі 1 мая 1920 года, за 30 гадоў да ўступлення Густава на пасад. Другая жонка (з 1923), Луіза Батэнберг (Маўнтбетэн) - цётка герцага Філіпа Эдынбургскага, з 1950 года - каралева Луіза. У другім шлюбе дзяцей не было.

Уступіў на трон ва ўзросце 67 гадоў, выкарыстаў дэвіз: шведск.: Plikten framför allt («Абавязак перш за ўсё»). Падчас праўлення Густава VI пачалася праца па канстытуцыйнай рэформе (новая Канстытуцыя прынята ў 1975 годзе, ужо пасля яго смерці). Як манарх быў вельмі папулярны. Захапляўся археалогіяй і батанікай. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях у Кітаі (спецыялізаваўся на кітайскім мастацтве), Грэцыі, Італіі, заснаваў Шведскі інстытут у Рыме. Як батанік, сабраў вялікую калекцыю кветак. Меў бібліятэку ў 80 тысяч тамоў, чытаў.

Памёр ад запалення лёгкіх, пахаваны не ў магільным склепе каралёў у Рыдархольмскай царкве, а ў Хазе. Яго пераемнікам стаў 27-гадовы ўнук Карл XVI Густаў (старэйшы сын Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага, які загінуў ў 1947 годзе, яшчэ да ўступлення бацькі на трон).


Папярэднік:
Густаў V
Кароль Швецыі
Lilla riksvapnet.svg

29 кастрычніка 195015 верасня 1973
Пераемнік:
Карл XVI Густаў