Інгэ I Старэйшы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Помнік над магілай Інгэ Старэйшага.

Інгэ I Старэйшы (Інгэ Стэнкільсан; стар.-ісл. Ingi Steinkelsson; памёр каля 1100) — кароль Швецыі, які кіраваў у другой палове XI ст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інгэ быў сынам Стэнкіля, заснавальніка дынастыі Стэнкіляў. Кіраваў пасля свайго брата Хальстэнам. Інгэ быў дбайным хрысціянінам, праводзіў актыўную хрысціянізацыю Швецыі, з-за чаго ў выніку паўстання пазбавіўся ўлады, і конунгам Швецыі стаў яго швагер Блот-Свен[прыбраць шаблон]. Самому Інгэ засталася толькі вобласць Вестэргётланд. Пазней Інгэ быў прадпрыняты паход на Упсалу, у выніку якога рэзідэнцыя Блот-Свена была акружана і спалена, сам Блот-Свен быў забіты, як і яго сын Эрык. Пасля аднаўлення ўлады Інгэ праводзіў актыўную знешнюю палітыку, ваяваў з нарвежскім каралём Магнусам Босым. Пасля заключэння міру ў Кунгахеле Інгэ аддаў яму ў жонкі сваю дачку Маргарыту(англ.) бел., за што тая атрымала мянушку «Творца міру» (Fredkulla). Яго іншая дачка Хрысціна Інгесдотэр — першая жонка Мсціслава I Уладзіміравіча Вялікага, князя наўгародскага, потым (ужо пасля яе смерці) вялікага князя кіеўскага.

Інгэ памёр ад старасці, на троне яго змянілі пляменнікі Філіп і Інгэ II Малодшы.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Стэнкіль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Інгэ I Старэйшы
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эрык VI, кароль Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
Олаф, кароль Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сігрыд Гордая
 
 
 
 
 
 
 
Эмунд Стары
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
правадыр славянскага племя
 
 
 
 
 
 
 
Эдла
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Інгему
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Астрыд Ніялсдотэр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Хальстен
Кароль Швецыі
каля 1080 - каля 1100
Пераемнік:
Філіп і Інгэ II Малодшы