Магнус I Моцны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Estridsen1 Магнус Моцны (дацк.: Magnus den Stærke, шведск.: Magnus den starke; 1106? — 4 чэрвеня 1134) — скандынаўскі кіраўнік, які кіраваў як дацкі герцаг у Гёталандзе (каля 1125 — каля 1130). Быў сынам дацкага караля Нільса і Маргарэты Фрэдкулы (шведск.: Margareta Fredkulla), дачкі шведскага караля Інгэ I.

Грабніца Магнуса Моцнага ў абацтве Врэта

Прэтэндаваў на шведскі трон пасля смерці Інгэ II. Гёты (тагачаснае насельніцтва Гёталанда) абралі яго сваім каралём, але свеі запрацівіліся, і ў 1130 ён быў выгнаны са Швецыі каралём свеяў Сверкерам.

Вярнуўшыся ў Данію, Магнус уступіў у канфлікт з герцагам Шлезвіга Кнудам Лавардам і забіў яго. Гэта забойства справакавала грамадзянскую вайну ў Даніі, і ў бітве ў бухты Фотэвік Магнус загінуў.

Сын Магнуса і Рыхезы Польскай Кнуд пазней таксама змагаўся за дацкую карону.