Густаў IV Адольф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Густаў IV Адольф

Густаў IV Адольф (шведск.: Gustav IV Adolf; 1 лістапада 1778 - 7 лютага 1837) — шведскі кароль у 1792-1809 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Густава III і Сафіі Магдалены Дацкай (1746-1813). Нарадзіўся 1 лістапада 1778 ў Стакгольме. На трон уступіў пасля смерці бацькі ў 1792 годзе, аднак да наступу паўналецця ў 1796 годзе рэгентам пры ім быў яго дзядзька герцаг Карл Сёдэрманландскі.

Праўленне[правіць | правіць зыходнік]

У 1795 годзе Густаў Адольф быў заручаны з прынцэсай Луізай Шарлотай Мекленбург-Шверынскай, але ў 1796 годзе пад націскам Кацярыны II заручыны былі парваны, і кароль адправіўся ў Пецярбург, каб абвянчацца з унучкай імператрыцы Аляксандрай. Аднак Густаў Адольф наадрэз адмовіўся падпісаць пісьмовае абавязацельства дазволіць сваёй будучай жонцы свабодна вызнаваць праваслаўную веру (гэтага не дапускала шведская канстытуцыя), пасля чаго вярнуўся ў Швецыю.