Карл Сверкерсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл VII Сверкерсан
Karl-sverkersson.gif
Пячатка Карла Сверкерсана
15-ы Кароль Швецыі
1161 — 1167
Папярэднік: Магнус Хенрыксен
Пераемнік: Кнут Эрыксан
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 1130
Смерць: вясна 1167
Вісінгсё
Пахаваны: Альвастра
Род: Дом Сверкераў
Бацька: Сверкер I
Маці: Ульфільда Фінсан
Жонка: Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ
Дзеці: Сверкер Карлсан

Карл VII Сверкерсан (шведск.: Karl Sverkersson) — ярл Гёталанда1155) і кароль Швецыі ў 1160-1167 гг. Яго парадкавы нумар «сёмы» звязаны з наяўнасцю легендарных шведскіх конунгаў, пра якіх, аднак, нічога не вядома. Карл Сверкерсан быў першым шведскім каралём з імем Карл, які існаваў дакладна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карл Сверкерсан быў супернікам Эрыка IX і кіраваў у Гёталандзе яшчэ падчас яго кіравання. У 1161 г. у бітве пры Эрэбру Карл разбіў Магнуса Хенрыксена.

Пасля смерці Магнуса Карл быў прызнаны каралём усёй Швецыі. Падчас кіравання Карла таксама было заснавана шведскае біскупства, у 1164 годзе першым біскупам стаў Стэфан з кляштара Альвастра.

Увесну 1167 года Карл быў забіты ў Вісінгсё, верагодна, людзьмі Кнута Эрыксана, і быў пахаваны ў кляштары Альвастра.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Карл быў у шлюбе з Крысцінай Стыгсдотэр Хвідэ, датчанкай, дачкой Стыга Хвіталедэра, жонка якога была сястрой Вальдэмара Вялікага. Вядомы толькі адзін сын Карла, Сверкер, які стаў каралём Швецыі пасля смерці Кнута Эрыксана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Магнус Хенрыксен
Кароль Швецыі
11611167
Пераемнік:
Кнут Эрыксан