Часуча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Часуча
Выява
Сукенка Жаклін Кенэдзі з бледна-жоўтай часучы. 1962
Матэрыял tussar silk[d][1]
Метад вырабу палатно[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Часуча́, чынчунча́, чусуча́, чысунча́[2] (ад кіт. «шоўк-сырэц») — шчыльная шаўковая тканіна палатнянага перапляцення  (руск.). Адрозніваецца надзвычай высокай носкасцю дзякуючы лімітавай шчыльнасці нітак па аснове і па ўтку[3]. Часучу выпрацоўвалі з кручаных нітак натуральнага шоўку адмысловага сорта — тусы  (англ.), дзікага дубовага[4] або тутавага шаўкапрада[3], якія маюць нераўнамерную таўшчыню[5] і мноства дэфектаў у выглядзе налётаў, гузоў і вузельчыкаў, за кошт чаго тканіна набывае шурпатую фактуру паверхні. Аздабленне часучы выраблялася ў гатовай тканіны выварваннем. У залежнасці ад якасці зыходнай сыравіны часуча набывала колер ад залацістага да карычневага[6].

З часучы шылі летнія жаночыя і мужчынскія касцюмы, якія лічыліся прадметамі раскошы[6], святочныя мужчынскія кашулі[5], жаночыя ніжнія спадніцы  (руск.) і фіранкі[6]. У XIX стагоддзі вырабленая ў Расіі часуча ў вялікіх колькасцях адпраўлялася на экспарт. У Еўропе паходжанне часучы звязвалі з Індыяй, адкуль яна паступала праз Вялікабрытанію. У СССР выраблялі імітацыю шаўковай часучы з баваўнянай карднай пражы дробнаўзорыстым жакардавым перапляценнем для пашыву блузак і мужчынскіх кашуль[3].

Зноскі

  1. а б Tortora P. G., Merkel R. S. shantung // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 509.
  2. Лазука 2015, с. 162.
  3. а б в Товарный словарь 1961.
  4. В. И. Неелов. Литературный словарик // Рассказы о ткачестве. — М.: Легпромбытиздат, 1990. — С. 160. — 160 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7088-0352-5.
  5. а б Энциклопедия моды 1997.
  6. а б в Р. М. Кирсанова 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]