Крэтон (тканіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экспанат Нацыянальнага музея дызайну  (руск.) Смітсанаўскага інстытута ў Нью-Ёрку. 1920-я
Немаўля ў крэсле, абабітым набіваным крэтонам. Першая чвэрць XX стагоддзя

Крэтон (фр.: cretonne) — шчыльная жорсткая баваўняная тканіна з афарбаваных у розныя колеры нітак, якія даюць геаметрычны арнамент (клеткі або палосы). Нітка асновы крыху таўсцейшыя за ніткі ўтка. Часам натуральны малюнак тканіны дапаўняўся арнаментам, выкананым па тэхніцы набіванка.

Гэтая тканіна вядомая з XVIII стагоддзя. Ішла на абіўку мэблі, драпіроўкі, для фіранак, выкарыстоўвалася для абклейвання сцен. Часам з крэтону выраблялася верхняе адзенне.

« На лаўцы, за некалькі крокаў ад мяжы прыбою, каля купальнай будкі, сядзела маладая дама ў светленькай крэтонавай сукенцы, з парасонам, падбітым яркай матэрыяй...[1] »

Зараз крэтон таксама выкарыстоўваюць для вырабу пасцельнай бялізны, чахлоў для мэблі, чахлоў для аўтамабільных сядзенняў.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне назвы дакладна невядома: некаторыя крыніцы ўзводзяць назву тканіны да імя ткача Поля Крэтона (Paul Creton). Магчыма таксама паходжанне ад геаграфічнай назвы — альбо ад мясцовасці Куртон (фр.: Courtonne)[2], альбо ад мястэчка ці вёскі Крэтон (фр.: Creton, цяпер у складзе камуны Бюі-сюр-Данвіль  (фр.)) ў Нармандыі, на поўначы Францыі.

Вядомыя прыклады выкарыстання[правіць | правіць зыходнік]

Крэтон быў папулярны ў Расійскай імперыі ў XIX стагоддзі.

Зноскі

  1. Источник: Гнедич П. П. Семнадцать рассказов. — СПб.: Типография Н. А. Лебедева, 1888. — С. 109
  2. Étymologie obscure dans le Trésor de la langue française informatisé.
  3. Семёнова Г. В. Царское Село: знакомое и незнакомое. — М.: ЦентрПолиграф, 2009 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреева Р. П. Кретон // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 220. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Беловинский Л. В. Кретон // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 325. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
  • Кирсанова Р. М. Коломянка // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 136—137. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
  • Кирсанова Р. М. Кретон // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 128. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.
  • Л. В. Беловинский. Кретон // Российский историко-бытовой словарь / под ред. А. Л. Налепина. — М.: Студия «ТРИТЭ» — «Российский архив», 1999. — С. 224. — 528 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-86566-020-9.
  • Кретон // Большой Энциклопедический словарь (руск.). — 2000.