Аргандзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аргандзі
Выява
Матэрыял бавоўна[1] і пража
Метад вырабу палатнянае перапляценне[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сукенка для дзяўчынкі з аргандзі. 1940-я

Аргандзі[2] — разнавіднасць лёгкіх напаўпразрыстых тканін, падобных на тонкі вэлюм або маркізет з самых тонкіх гатункаў віскознага шоўку падвышанай круткі. Такая тэкстура матэрыялу патрабуе вельмі асцярожнага звароту пры шыцці і адразу мае патрэбу ў абмётванні краёў гатовага вырабу.

Як правіла, аргандзі выпускаецца ў адбеленым выглядзе, палосамі шырынёй 88 см і выкарыстоўваецца для аздобных прац або вырабу лёгкіх блузак  (укр.) і святочных дзіцячых сукенак. Працэсы мыцця і ачысткі супадаюць з такімі для вырабаў са штучнага шоўку  (укр.), яны павінны выключаць інтэнсіўнае трэнне і выкручванне, каб пазбегнуць рассоўвання нітак па швах. Прасавальныя  (руск.) працэдуры рэкамендуецца ажыццяўляць не занадта гарачым прасам[3].

Зноскі

  1. BabelNet
  2. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  3. Органди // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Большая советская энциклопедия, 1959. — Т. 2. — С. 411.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андреева Р. П. Органди // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 266. — ISBN 5-86617-030-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]