Муар (тканіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муар
Выява
Названа ад махер
Метад вырабу calendering[d][1] і муараванне[d]
Мае арнамент moiré[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пётр I з муаравай ордэнскай стужкай ордэна Андрэя Першазванага  (руск.)

Муар[2] (фр.: moire — хвалепадобны, з разводамі) — шчыльная шаўковая або паўшаўковая (таксама ваўняная, баваўняная) гладкаафарбаваная тканіна з разводамі, якія пераліваюцца на святле рознымі адценнямі. Муар ішоў на пашыў жаночых вячэрніх сукенак, аздобных стужак, якія ўпрыгожвалі сукенкі, святочных галаўных убораў, выраб ордэнскіх стужак  (руск.), аздабленне мужчынскіх касцюмаў і на падшэўку

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэхніка вытворчасці муару была вядома ў старажытнасці ў Персіі (XI—XII стагоддзі), у Еўропе муар выраблялі ў Італіі ў другой палове XVII стагоддзя, у Францыі — у XVIII стагоддзі[2].

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Каляндры для муаравання. 1889

Традыцыйны муар вырабляецца метадам каляндравання — апрацоўкі тканіны нагрэтымі меднымі цыліндрамі. Часам працэс атрымання гэтага эфекту называецца муараванне  (польск.), пад час яго тканіна складвалася спецыяльным спосабам і раскатвалася гарачымі металічнымі або скуранымі качалкамі з нанесеным на іх паверхню гравіраваным малюнкам. У выніку такога раскатвання атрымліваліся нерэгулярныя палосы, разводы. Муар з буйнымі разводамі называўся муар-антык, муар з шоўку вышэйшай якасці насіў назву громуар. Муар-антык карыстаўся вялікай папулярнасцю ў XIX стагоддзі[3] і досыць дорага каштаваў.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У XX стагоддзі муар увайшоў у моду з пачатку 1950-х гадоў. Як і ўсе віды ціснення узораў, малюнак муара знікае пры намаканні, таму муар не падвяргаюць мокрай чыстцы[4].

Як матэрыял для вячэрніх сукенак, муар канкураваў з мноствам іншых дарагіх тканін, але як матэрыял для вырабу ордэнскіх стужак  (руск.) ён быў незаменны. Ордэнскія стужкі, на якіх насіліся знакі ордэна вышэйшых ступеняў, у Расійскай імперыі і сучасных ёй краінах вырабляліся выключна з муару (а ў заходніх краінах нярэдка вырабляюцца да гэтага часу).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tortora P. G., Merkel R. S. Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 86, 365.
  2. а б Лазука 2015, с. 132.
  3. В. И. Неелов. Бытовые ткани // Рассказы о ткачестве. — М.: Легпромбытиздат, 1990. — С. 10. — 160 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7088-0352-5.
  4. Муар // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 355. — 770 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]