Дзюшэз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзюшэз
Выява
Матэрыял шоўк[1] і віскознае валакно[1]
Метад вырабу satin weave[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзюшэз[2] (фр.: duchess) — у XVIII — пачатку XIX стагоддзя гандлёвая назва цяжкай аднаколернай бліскучай тканіны з шоўку атласнага перапляцення з гладкай паверхняй. Пазней рабілася таксама з сумесі шоўку ці сінтэтычных нітак  (укр.). Як правіла, мае арганзінавую  (чэшск.) аснову і ўток з трамы  (чэшск.).

Бляск выкарыстаных матэрыялаў падкрэсліваецца атласным перапляценнем асновы. Вага тканіны звычайна складае 60-140 г/м².

Выкарыстоўваецца для элегантных блузак, сукенак і касцюмаў на ўрачыстых мерапрыемствах[3].

Зноскі

  1. а б в Tortora P. G., Merkel R. S. duchesse // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 188.
  2. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  3. Duchesse-Linie(недаступная спасылка). JJsHouse (2010-2019). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 24 лютага 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Denninger/Giese: Textil- und Modelexikon, Deutscher Fachverlag Frankfurt/Main 2006, ISBN 3-87150-848-9, стар. 172
  • T. Meyer zur Capellen: Lexikon der Gewebe, Deutscher Fachverlag, Frankfurt/Main 2001, ISBN 3-87150-725-3, стар. 99