Нансук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нансук
Матэрыял бавоўна[1]
Метад вырабу палатно[d][1]
Сукенка для лэдзі з найтонкага нансуку. 1840

Нансук (фр.: nansouk) — тонкая і трывалая адбеленая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення з тонкай высакаякаснай пражы[2]. Валодае гладкай паверхняй і шаўкавістым бляскам. Часам выпускаецца з тэкстыльным арнаментам у палоску або клетку[3]. Разнавіднасць мусліну. Пераважна выкарыстоўваецца для пашыву бялізны. Назва паходзіць з хіндзі, у беларускую мову тэрмін прыйшоў праз французскую.

Першапачаткова выпускаўся з імпартаванай з Англіі баваўнянай сыравіны. Пасля Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы Расійская імперыя закупляла бавоўну адтуль, у сувязі з чым распаўсюдзіліся баваўняныя тканіны з «амерыканскімі назвамі», напрыклад, «луізіяна». З далучэннем да Расійскай імперыі Сярэдняй Азіі баваўняныя тканіны патаннелі і бялізна з нансуку стала даступна насельніцтву з сярэднім дастаткам. Кофтачкі з нансуку згадваюцца ў рамане Л. М. Талстога «Ганна Карэніна»[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]