Туаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ванны пакой у замку Валансэ  (руск.), са сценамі, абабітымі туаллю.

Туаль (фр.: toile — палатно; ад лац.: tela — «сетка») — натуральная баваўняная тканіна з набіваным малюнкам  (руск.), разнавіднасць «індыйскай тканіны  (фр.)». У Францыі словам «туаль» спачатку называлі вельмі тонкую аднакаляровую шаўковую тканіну (фр.: toile de nord — паўночнае палатно), а затым любыя натуральныя тканіны — ад ільнянога палатна да парусіны. У Расійскай імперыі яе так і называлі: туальдэнор [1]. За межамі Францыі гэта назва спачатку мела тое ж значэнне, але з другой паловы XVIII стагоддзя яно пераважна выкарыстоўваецца ў значэнні «баваўняная тканіна з набіваным малюнкам». Скарочана ад фр.: Toile de Jouy, літаральна «тканіна з Жуі» па назве знакамітай Мануфактуры Жуі  (руск.), заснаванай у 1760 годзе нямецкім прадпрымальнікам, малявальшчыкам і гравёрам Крыстофам-Філіпам Оберкампфам  (руск.) (1738—1815).

Туаль-дэ-Жуі з’явілася ў Францыі ў якасці больш даступнай замены дарагога чынца, экспартаванага з Індыі. У адрозненне ад апошняга, малюнак туалі друкавалі адной або двума фарбамі, дэкаратыўнасць дасягалася дзякуючы разнастайным кветкавым, пейзажным і іншым матывамх. Для традыцыйнай французскай «туалі з Жуі» найбольш уласцівыя пастаральны  (руск.) і неакласічны сюжэт.

Туаль-дэ-Жуі па малюнку Жана-Батыста Юэ  (руск.), вытворчасць Мануфактуры Жуі  (руск.), паміж 1785 і 1792 гадамі.

Акрамя назвы тканіны, у мадэльным бізнэсе словам «туаль» называюць першы ўзор новай мадэлі адзення, пашыты з кравецкага палатна — грубай бязі.

Зноскі

  1. Кирсанова Р. М. Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 280

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Туаль // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1960. — Т. VIII. — Стб. 1049.