Эпонж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эпонж
Выява
Матэрыял bourette[d][1][2]
Метад вырабу Yūki-tsumugi[d][1] і палатно[d][2][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Воданепранікальны парасон

Эпонж[4] (ад фр.: eponge — «губка») — баваўняная або шаўковая тканіна з пражы фасоннага кручэння, якая мае губчатую паверхню, нібы пакрытую вузельчыкамі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўляе сабой баваўняную, шаўковую або паўшаўковую тканіну з шурпатай паверхняй, аднатонную або з рознакаляровым малюнкам у выглядзе ўзорыстага меланжу, клетак, шырокіх палос і гэтак далей.

Эпонж з’яўляецца мяккай тканінай палатнянага перапляцення з губчатай паверхняй, якая ўтвараецца ніткамі, на паверхні якіх маюцца патаўшчэнні, пяцелькі, вузельчыкі. Вырабляецца з нітак поліэстэру, да якіх у залежнасці ад гатунку тканіны дадаюць баваўняныя, віскозныя і іншыя віды нітак.

Дзякуючы сваёй тэкстуры тканіна практычна не ўбірае вільгаць і хутка сохне.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Эпонж выкарыстоўваецца пры шыцці жаночых і дзіцячых сукенак. З эпонжу таксама вырабляюць парасоны, на купале якіх вада не затрымліваецца, ператвараецца ў кропелькі і лёгка скочваецца. Парасон з такой тканіны праслужыць доўга ад 5-10 гадоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эпонж // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 922—925. — 890 с.