Шыфон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Актрыса Ліліян Гіш у ранняй сукенцы з шыфону

Шыфон (ад фр.: chiffon — «тканіна», у сучаснай мове азначае «лапік», «анучка») — лёгкая напаўпразрыстая тканіна, вытканая з крэпавых нітак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя шыфоны былі зробленыя з шоўку. У 1938 годзе была распрацавана нейлонавая версія шыфону, а ў 1958 годзе — поліэстэравая. Поліэстэрны шыфон стаў вельмі папулярным дзякуючы сваёй эластычнасці і нізкай цане.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Шыфон часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў вячэрніх уборах, паверсе сукенак, каб надаць элегантны і струменісты выгляд. Тканіна таксама папулярная ў блузках, шаліках і ніжняй бялізне. Як і іншыя крэпавыя тканіны, шыфон цяжка паддаецца апрацоўцы. З-за далікатнасці тканіны яе трэба старанна сціраць ўручную.

Шыфон — больш гладкая і бліскучая тканіна, чым аналагічны тэкстыль — жаржэт .

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sara J. Kadolph. Textiles. — 2007. — С. 230. — 496 с. — ISBN 9780131187696.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]