Балоння (тканіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Балоння (ад назвы італьянскага горада Балоння, з якога паходзіць гэтая тканіна) — сінтэтычная тканіна, прызначаная для вытворчасці плашчоў  (руск.), куртак  (руск.) і іншага воданепранікальнага адзення.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Тканіна «балоння» цёмна-сіняга адцення трапіла ў СССР з Італіі ў 1962 годзе. Першапачаткова яна выраблялася на Нара-фамінскім шаўковым камбінаце, дзе перанялі італьянскі вопыт яе вырабу[1]. У складзеным выглядзе плашч месца не займаў зусім. Кошты былі астранамічныя: ад 60 да 80 рублёў — у СССР тагачасная палова стандартнай зарплаты — 120—140 рублёў у месяц.

Балоння прадстаўляе сабой капрон або нейлон, пакрыты поліакрылатамі  (руск.) і сіліконамі  (руск.). Пакрыццё воданепранікальнае, з 2-4 слаёў, нанесеных на ўнутраны бок асновы. Першы са слаёў забяспечвае воданепранікальнасць, для яго нанясення ўжываецца рэчыва з вялікай вязкасцю — раствор палімера і супалімера акрылавай кіслаты  (руск.) ў этылацэтаце з дадаткамі поліцыянату  (руск.) і белай сажы  (руск.). Наступны пласт складаецца з таго ж рэчыва, але менш глейкага, ён прызначаны для павышэння прывабнасці тканіны. На больш дарагія вырабы для паляпшэння якасці наносяць трэці і чацвёрты пласты, апошні змяшчае металічную пудру розных адценняў. Пасля нанясення гэтых слаёў выраб з абодвух бакоў падвяргаецца апрацоўцы сіліконам, які валодае воданепрымальным дзеяннем[2].

Як і сам капрон, «балоння» не падвяргаецца ўплыву кіслот, шчолачаў, бактэрый. Яна больш чым удвая лягчэй баваўнянай тканіны і больш трывалая. Пры гэтым палімерныя плёнкі на капроне «балонні» раствараюцца ўайт-спірытам  (руск.) і іншымі арганічнымі растваральнікамі. «Балоння» не прапускае не толькі ваду, але і паветра, ёй шкодзяць прамыя сонечныя прамяні.

У масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Згадка пра балонню як пра дэфіцытны дарагі матэрыял сустракаецца ва У. С. Высоцкага ў песні «Дыялог ля тэлевізара  (руск.)» (1973): «…Мои друзья хоть не в болонии, зато не тащат из семьи, а гадость пьют из экономии, хоть по утру да на свои…»[3].

Зноскі

  1. Энциклопедия моды «Casual»: «Болонья плащ. Мода СССР» Архівавана 8 сакавіка 2019.
  2. Ушакова М.И. «О плащах „болонья“» // «Химия и жизнь». — 1968. — № 4. — С. 15—16.
  3. bards.ru:: «Владимир Высоцкий. Диалог у телевизора» Архівавана 29 сакавіка 2019.