AUI

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

aUI апрыёрная штучная мова, створаная Джонам Уэйлгартам, маючы ў сабе філасофскую канцэпцыю утварэння ўсіх паняццяў з малой колькасці паняццяў элементарных, прычым элементарнае паняцце адлюстроўваецца ў мове адным гукам, гэта значыць, што гэта амаль гранічны выпадак алігасінтэтычнай мовы. Аўтар мовы верыў, што ўзаемаенпаразуменне выклікаемае чалавечымі мовамі і шматзачнымі мовамі служыць асновай моцы прапаганды. Яго мэтай было стварыць мову ў якой прапаганда, галоўным чынам палітычная, не будзе магчымай, таму што намер і значэнне будуць добра паказаны простымі сімваламі. Мова ўзяла базавыя семантычныя элементы з усіх моў, але ў ёй паведамленні, хаця і ствараюцца, але з'яўляюцца свабоднымі ад усіх меж. Сама назва мовы перакладаецца як "мова прасторы" ці "мова космасу": a - прастора, космас, U -дух, I - гук. Акрамя гэтага кожны гук з'яўляецца звязаным з вызначаемым ім паняццем, напрыклад б, вымаўляемы шляхам сціскання двух губ адна з адной абазначае разам і абазначаецца двумя кропкамі, злучанымі лініяй. Мова была створана каб замяніць мовы і коды простым, лагічным інструментам зносін. Яна магла потым стаць інструментам які б мог сцерці межы паміж нацыянальнымі прасторамі і нават космасам. Аўтар мовы лічыў, што структура мовы з'яўляецца настолькі відавочнай, што з'яўляецца прыгоднаў для зносінаў з ішапланяцянамі. Уэйлгард хацеў, каб семантычная будова словаў, якія ён прапанаваў дазволіла б іншапланяцянам зразумець ход чалавечых думак.

Фанетыка і базавыя паняцці[правіць | правіць зыходнік]

Мова складаецца з 42 фанем, кожная з якіх мае свой сэнс. Фанемы складаюцца з 23 галосных: 7 кароткіз (a, e, i, u, o, y, q), 5 доўгіх (A, E, I, U, O), 5 кароткіх назальных (a*, e*, i* u*, o*), 6 доўгіх назальных (A*, E*, I*, U*, O*, Y*) і 19 зычных (b, c, d, f, g, h, j, k, l, m, n, p, r, s, t, w).

Вызначэнне Гучанне Значэнне Адлюстраванне
a [a] прастора круг
e [e] рух спіраль
i [i] святло
u [u] чалавек, асоба ногі
o [o] жыццё лісток
y [y] адмаўленне
q [œ]? умова
A [a:] час
E [e:] матэрыя
I [i:] гук
U [u:] дух, свядомасць
O [o:] адчуванне
a* [ã] 1
e* [ë] 2
i* [ĩ] 3
u* [ũ] 4
o* [õ] 5
A* [ã*] 6
E* [ë*] 7
I* [ĩ] 8
U* [ű*] 9
Y* [ÿ] 10
b [b] 0
c [c] існаванне, быццё, сутнасць
d [d] скрозь, праз, у сэнсе
f [f] гэты
g [g] унутры акружнасць з кропкай унутры
h [h] пытанне
j [ʒ] роўнасць, гарызантальнасць, цотнасць
k [k] зверху
l [l] акружнасць, цыкл
m [m] якасць
n [n] колькасць, множны лік
p [p] да, раней
r [r] станоўчы
s [s] рэч
t [t] у накірунку да стрэлка направа
v [v] актыўнасць маланка
w [w] магутнасць, улада, уплыў
x [w] адносіны
z [z] частка

Лексіка[правіць | правіць зыходнік]

Уся лексіка будуецца праз камбінаванне базавых паняццяў

Слова Сэнс Дэкампазіцыя
kU бог вышэйшы дух
kna-u анёл вельмі высока нябесны чалавек
yrkU Сатана не станоўчы вышэйшы дух
os жывёла жывая рэч
bos свойская жывёла разам жывая рэч
waubos сабака уплыў прасторы чалавек разам жывая рэч
bo*zvos кот разам пяць частак актыўная жывая рэч
ukbos конь чалавек зверху разам жывая рэч
ko*zvos леў зверху пяць частак актыўная жывая рэч
kEos птушка ваздушная жывёла - верхняя матэрыя жывая рэч
jEos рыба гарызантальная матэрыяльная жывая рэч
tok дрэва напрамак жыцця ўверх
ot фрукт жыццёвы напрамак
nakot яблык шмат прасторы ўверх жыццёвы напрамак
jEn вада вадкасць множнасць - гарызантальная матэрыя множнасць
jE вадкасць гарызантальная матэрыя
kE паветра верхняя матэрыя
iE агонь святлавая матэрыя
iEv спальванне уздзеянне агню - святлавая матэрыя ўздзеянне
wE камень моцная матэрыя
a*ki сонца першая зорка - першае верхняе святло
e*ki месяц другая зорка - другое верхняе святло
ki зорка верхняе святло
jEged лодка вадкасны аўтамабіль - гарызантальная матэрыя унутры рух праз
(da)ged аўтамабіль (праз прастору) унутры рух праз
kEget самалёт паветраны аўтамабіль - верхняя матэрыя унутры рух праз
uga дом чалавек унутры прастора
e*i-krE золата жоўтая верхняя станоўчая матэрыя - другі свет верхняя станоўчая матэрыя
wrE жалеза моцна станоўчая матэрыя
Ez-a* вадарод матэрыяльная частка адзін
okEz кісларод жыццёвая вержне матэрыяльная частка
iOv зрок святло адчуванне дзея
IOv слых гук адчуванне дзея
iOz вока святло адчуванне частка
IOz вуха гук адчуванне частка
bo* рука разам пяць
yk-bo* нага ніжняя рука - не верх разам пяць
kUg галава верх усведамленне унутры
kogz шыя верх жыццё ўнутры частка
ogta рот жыццё ўнутры накірунак прастора
kEmOz нос верх матэрыя якасць адчуваючая частка
gOz язык унутры адчуваючая частка
odzEvz зуб жыццё скрозь частка матэрыі падзяляючая частка
dov харчаванне скрозь жыццё дзеянне
jEv піццё вадкасць дзея - гарызантальная матэрыя дзея
av хада прасторавая дзея
tev прыход накірунак рух дзея
nam вялікі шмат прасторы якасць
yna маленькі няма шмат прасторы
a*nam доўгі першага шмат прасторы якасць
dam шырокі праз прастору якасць
rUm добры станоўчага духа якасць
ya нідзе няма прасторы
yA ніколі няма часу
yr не!, адмоўны няма станоўчага
yc адсутнічае няма існавання
yg па-за, звонку
yk знізу, унізе не зверху
Y*n нішто ноль колькасць
yn мала не шмат
yv жаночы, пасіўны не актыўны
fu я гэты чалавек
fnu мы гэтыя шмат людзей
fa тут гэта месца
ifa там не гэта месца
fE гэта гэтая матэрыя
pfE то перад гэтай матэрыяй
bu ты разма чалавек
bnu вы разам шмат чалавек
vu ён, мужчына актыўны чалавек
yvu яна жанчына не актыўны чалавек
bim белы разам святло якасць
ybim чорны няма разам святло якасць
a*im чырвоны першая якасць святла
e*im жоўты другая якасць святла
i*im зялёны трэцяя якасць святла
u*im сіні чацвёртая якасць святла
o*im фіялетавы пятая якасць святла

Прыклад тэкста[правіць | правіць зыходнік]

Працэс пераклада на гэтую мову выпадковага тэкста, выкарыстоўваючы схему SVO: "Сюжэт падзелены на тры часткі. У першай распавядаецца аб старым. Слова "сюжэт" магчыма замяніць на "гісторыя". Яе ў сваю чаргу можна ўявіць як "часовае чалавека-жыццёвае скрозь-праходзячае асвятленне". Гэта будзе "A-uode-i" (дэфісы выкарыстаны дзяля падзялення асобных комплексных вобразаў, каб пазбегнуць памылковых злучэнняў). У канцы дабаўляецца "рэч" дзяля вызначэння гэтага як назоўніка Падзелены - відавочна pbc-xv, гэта значыць дзея частак з таго, што раней было цэлым (раней разаі быццё - частка дзея). У канцы трэба дадаць "якасць", таму што такімсюжэт зрабіўся пасля дзеі, цяпер гэта яго якасць. "На тры часткі" - проста i*z, будзе азначэннем. Дадаем "выказнік". Вынік: "A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. Наступны сказ трохі больш складаны: акалічнасць адкладваецца ў канец. "Распавядаецца" - дзея асвяшчэння свядомае, Uiv. Яно накіравана да старога: доўга жывучага чалавека,nAo-vu. Атрымліваецца Nao-vi t Uiv Як бачна, у дадзеным выпадку t-нешта накшталт прыназоўніка. Паслядоўнасць такая, таму што азначэнне павінна быць перад азначаемым. Цяпер засталася толькі акалічнасць, яе можна аддзяліць коскай, каб пазбегнуць цяжкасцей. У выніку атрымліваем тэкст: A-uode-is c i*z-pbc-zv-m. nAo-vu t Uiv a*z

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Сеціва[правіць | правіць зыходнік]