Навамоўе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Навамоўе (анг. "Newspeack" - выдуманая мова з рамана-антыўтопіі Джорджа Оруэла "1984". У іранічным сэнсе - бязглуздая, створаная насуперак нормам і традыцыям мова. У рамане навамоўем названая мова таталітарнага грамадства, скажоная пры дапамозе партыйнай ідэалогіі і партыйна-бюракратычнымі лексічнымі зваротамі, ў якой словы губляюць свой першапачатковы сэнс і азначаюць нешта супрацьлеглае (напрыклад, "Вайна - гэта мір"). У рамане навамоўе апісваецца як "Адзіная ва ўсім свеце мова, чый слоўнік з кожным годам памяншаецца". Оруэл дадаў да рамана эсэ "Прынцыпы навамоўя", у якім тлумачацца базавыя прынцыпы канструявання гэтай мовы. Наваяз у Оруэла ўтвараецца з англійскай мовы шляхам значнага скарачэння і спрашчэння яго слоўніка і граматычных правіл. Мова ў рамане служыць таталітарнаму рэжыму Партыі ("Ангсац") і заклікана зрабіць немагчымым апазіцыйны стан думак ("думзлачынства") ці размовы шляхам выключэння слоў ці выразаў, што апісвалі б паняцці свабоды, рэвалюцыі і г. д. Адзін з персанажаў рамана так гаворыць аб пастаянна скарачаючымся слоўніку новай мовы: "Гэтае выкрэсліванне слоў - цудоўная рэч!" Англійская мова на навамоўі атрымлівае назву "старамоўе". Старамоўе ў рамане павінна быць выціснута навамоўем да 2050 года За мадэль для канструявання мовы былі ўзяты афіцыйныя дакументы сучасных Оруэлу таталітарных рэжымаў Нацысцкай Германіі і сталінскага СССР. Паходжанне навамоўя звязана з бэйсік-інгліш, планавай мовай, выкарыстанне якой Оруэл прапагандаваў з 1942 па 1944 гады, а пасля адрынуў яе ў эсэ "Палітыка і англійская мова". У гэтай працы ён крытыкаваў якасць сучаснай яму англійскай мовы, прыводзячы прыклады знікаючых метафар, вычварнага красамоўства і бессэнсоўных слоў, прыводзячых да размывання зместа паняццяў і недахопу логікі ў выказваннях. У заканчэнні гэтага эсэ Оруэл піша:

Калі вы не ведаеце, што ўяўляе з сабе фашызм, як вы здольны супраць яго змагацца? Нельга прымаць да ўвагі падобную бязглуздзіцу, але трэба асэнсаваць, што сучасны палітычны хаос звязаны з дэградацыяй мовы, і тады, магчыма, атрымаецца зрабіць асобныя паляпшэнні і прадухіліць надыходзячы канец. ...Палітычная мова (гэта магчыма аднесці практычна да ўсіх партый, пачынаючы ад анкансеравтараў і канчаючы анархістамі) створана, каб вымусіць хлусню выглядаць як праўда, і вымушае нас, забыўшыся на ўсе прыстойнасці, палічыць праўдай тое, што з'яўляецца бяссэнсіцай.

Асноўныя прынцыпы навамоўя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі характэрыстыкамі навамоўя ў тым выглядзе, якім ён быў сфарміраваны Оруэлам у дадатку да рамана "1984", з'яўляюцца наступныя.

Падзяленне лексікі мовы на тры слоўніка паводле вобласці выкарыстання[правіць | правіць зыходнік]

Слоўнік А утрымловаў толькі словы, патрэбныя ў паўсядзённым ужытку. Так як ён выкарыстоўваўся народам, словы састаўляліся самым строгім чынам. У гэтым слоўніку найбольш яскрава праявілася імкненне мінімізаваць слоўнік, па магчымасці робячы так, што словы былі кароткімі, але добра адрозніваліся на слых. Быў пабудаваны на базе звычайных слоў старамоўя, пазбаўленых пры гэтым двухсэнсоўнасцяў і недакладнасцяў. З'яўляючыся пры гэтым вельмі бедным, быў прыгодным толькі для бытавых патрэб, бо дазваляў выказваць думкі толькі ў адносінах да пэўных аб'ектаў і фізічных дзей. З-за сваёй спецыфікі быў непрыдатны для філасофскіх разважанняў на абстрактныя тэмы. Слоўнік В перш за ўсё складаўся са слоў, спецыяльна сканструяваных дзеля адлюстравання палітычных ці этычных паняццяў. Імкнуліся найбольш дакладна адлюстраваць гэтыя паняцці пры дапамозе слоў, але прыярытэт быў у тым, каб уводзіць ва ўжытак такія словы, якія б аўтаматычна навязвалі асобе, якая іх выкарыстоўвае, пэўную пазіцыю. Слоўнік С з'яўляўся дапаможным, у яго ўносіліся толькі навуковыя і тэхнічныя тэрміны, якія выкарыстоўваліся толькі сярод спецыялістаў. Сэнс гэтых тэрмінаў таксама быў пазбаўлены ад непажаданых значэнняў, яны амаль не перасякаліся з ляксемамі з двух іншых слоўнікаў.

Ліквідацыя сэнсавых адценняў і скарачэнне слоўніка[правіць | правіць зыходнік]

Навамоўе было сканструявана такім чынам, каб яго словамі было б лёгка выказаць дазволеныя ідэалогіяй сэнсы, але немагчыма ні прама, ні ўскосна выказаць усе астатнія. Дзеля гэтага з яго выключаліся словы, якія маюць непажаданыя значэнні, а тыя, якія захоўваліся, былі ачышчыаныя ад усіх "залішніх" значэнняў. Оруэлам прыводзіцца наступны прыклад:

Слова свабодны яшчэ існавала ў навамоўі, але яно магло ўжывацца толькі ў выказваннях "сабака свабодны ад аброжкі" або "Поле свабоднае ад пустазелля". Яно не магло ўжывацца ў сваім старым сэнсе "палітычна свабодны" або "інтэлектуальна свабодны", бо палітычная і інтэлектуальная свабода не існавалі ўжо нават як паняцці і таму не мелі вызначэнняў.

Напрыклад, сказ "Усе людзі роўныя" быў цалкам прыймальным сказам у навамоўі, але толькі ў сэнсе, што і старамоўны сказ "Усе людзі рыжыя". У ім не было граматычнай памылкі, але ў ім гаварылася відавочная няпраўда - гэта значыць, што ўсе людзі маюць аднолькавы рост, вагу або сілу. Паняцця палітычнай вольнасці болей не існавала, і такім чынам, гэтае значэнне слова "роўны" паступова знікала.

Мэтай наваязу было звужэнне магчымых межаў чалавечай думкі, дзеля чаго слоўнікавы склад мовы зводзіўся да мінімуму: калі без нейкага слова магчыма было абысціся, яно павінна было быць выключана са слоўніка навамоўя.

Навязванне словамі пэўнай палітычнай пазіцыі[правіць | правіць зыходнік]

Навамоўе ў рамане рабіла немагчымым якія-небудзь адхіленні ад дамінуючай палітычнай пазіцыі. Гэта дасягалася тым, што словы навамоўя ўбіралі ў сабе шырокае сэнсаве кола вызначэнняў. Збядненне мовы тычылася і вызначэнняў, яекія насаджаліся ідэалогіяй(так, шмат якія яе элементы ахопліваліся адзіным тэрмінам "ангсац"), але асабліва яно было характэрна для ідэалагічна шкодных паняццяў. Оруэл піша, што ўсе словы звязаныя з паняццямі "свабода" і "роўнасць" замяняліся адным словам "думзлачынства" ("crimethink"), з паняццямі "рацыяналізм" і "аб'ектыўнасць" - словам "старадумства" ("oldthink"), з усімі відамі палавых зносін, акрамя натуральнага палавога акта дзеля зачацця і без фізічнага задавальнення для жанчыны - "сэксзлачынства" ("sexcrime"). У выніку, нават калі ў чалавека ўзнікала думка, звязаная з адным з гэтых паняццяў, у яго не было слоў, што б дазвалялі неяк выказаць яе сэнс, акрамя тых, што гэтая думка шкодная. Сродкамі навязвання пэўнай палітычнай пазіцыі ў навамоўі таксама былі эвфемізмы, прычым, даведзеныя да такой ступені, што літаральны сэнс іх быў прама супрацьлеглы сапраўднаму: "радлаг" ("joycamp"), "лагер радасці" - катаржны лагер, "мінімір" ("Minipax"), міністэрства міра - міністэрства вайны. Акрамя таго, ствараліся словы, што аб'ядновалі ў сабе два супрацьлеглых сэнса ("белачорны"): калі яны тычыліся саюзніка, яны мелі станоўчы сэнс, у адносінах да ворага - адмоўны.

Вялікая колькасць абрэвіятур і складанаскарочаных слоў[правіць | правіць зыходнік]

У навамоўі шырока выкарыстоўваюцца нетыповыя для англійскай мовы складанаскарочаныя словы, прычым часта ад кожнага з складаючых скарачэнне словаў заставалася 2-3 склада: "міністэрства праўды" - "мініпраў" ("Minitrue"), "аддзел літаратуры" - "літа" і г. д. Такі спосаб стварэння словаў, паводле разважанняў Оруэла дазваляў дасягнуць двух мэт. Па-першае, мова чалавека, што выкарыстоўвае ў асноўным словы з 2-3 складоў, рабілася адрывачнай, манатоннай, чым дасягалася мэта яе аддзялення ад разумення як слухача, так і гавроачага. Па-другое, Оруэл лічыў, шчо падобныя словы зацяняюць першапачатковы сэнс слова, палягчаючы такім чынам наданне яму патрэбнага ідэалагічнага сэнса. Пры гэтым скарачэнні часта ўводзілі быццам дзеля больш лёгкага вымаўлення слоў:

Словы "Каммуністычны Інтэрнацыянал", напрыклад, выклікаюць ва ўяўленні вобраз усеагульнага братэрства людзей, чырвоныя сцягі, барыкады, Карла Маркса і Парыжскую Камуну. Калі ж узяць слова "Камінтэрн", дык яно хучэй нагадвае цесна згуртаваную арганізацыю і выразна акрэсленыя палітычныя прынцыпы, за ім стаіць штосьці гэткае ж звычайнае і сцісла мэтазгоднае. Слова "Камінтэрн" можна вымавіць амаль не задумваючыся, тым часам, як "Камуністычны Інтэрнацыянал" - гэта ўжо цэлае словазлучэнне, над якім, хочаш ці не, але затрымаешся хоць на хвілінку.

Гранічна спрошчаная граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Граматыка навамоўя таксама была сканструявана гранічна проста. З мовы былі выключаны практычна ўсе выключэнні і нерэгулярнасці. Радыкальна спрашчалася словаўтварэнне: любое слова магло выкарыстоўвацца як назоўнік, прыметнік, дзеяслоў ці прыслоўе. Напрыклад, слова "think" - "думаць", - выконваючы ролю адначасова дзеяслова і назоўніка, замяніла слова "thought" - "думка". Калі назоўнік і роднасны паводле сэнса дзеяслоў не былі этымалагічна звязанымі, адзін з двух каранёў выкрэсліваўся: так, напрыклад, дзеяслоў "cut" - "рэзаць" - быў заменены дзеяслоўназоўнікам "knife" - "нож". Прыметнікі атрымліваліся з дзеяслоўназоўнікаў дабаўленнем суфікса "-ful", а прыслоўе - "-wise" (напрыклад, "speedful" - "хуткі", "speedwise" - "хутка"). Захавалася і невялікая колькасць прыметнікаў накшталт "good", "strong", "big", "black", "soft". Для любога слова магло быць пабудавана адмоўе пры дапамозе прыстаўкі "un-", ўзмацненне пры дапамозе прыстаўкі "plus-" ці дзеля яшчэ большага ўзмацнення - "doubleplus-". Такім чынам,ад слова "cold" - "халодны" утвараліся словы "uncold" - "цёплы", "pluscold" - "вельмі халодны", "doublepluscold" - "у вышэйшай ступені халодны". Такім жа чынам, магчыма было мадыфікаваць любое слова з дапамогай прыставак "ante-", "post-", "up-", "down-" і г. д. Гэта дазваляла значна звузіць слоўнаяе гняздо, напрыклад, знікала неабходнасць у слове "bad" - "кепскі", - калі яго магчыма было замяніць словам "ungood" - "нядобры". У дзеясловаў форма мінулага часу і дзеепрыметнікаў мінулага часу былі аднолькавымі і заканчваліся толькі на "-ed" ("steal" - "stealed", "think" - "thinked" і г. д.). Множны лік усіх назоўнікаў утвараўся з шляхам дадання канчаткаў "-s", "-es" ("man", "ox", "life" - "mans", "oxes", "lifes"). Ступені параўнання прыметнікаў атрымліваліся дабаўленнем "-er" для параўнальнай ступені і "-est" для найвышэйшай ступені ("good", "gooder", "goodest"); формы з "more" і "most" былі выкінуты з мовы. Асаблівасці захавалі толькі займеннікі (акрамя знятага займенніка "whon") і дапаможныя дзеясловы (акрамя "shall" і "shold", якія замянілі на "will" і "would"). Усе гэтыя прынцыпы былі ўведзены дзяля адной мэты: збядненне слоўніка мовы шляхам выключэння з яго дублюючых каранёў. У перакладзе Сяргея Шупы гэтая сістэма перадавалася ў дачыненні да беларускай мовы так:

Любое слова ў мове (гэта датычылася нават найбольш абстрактных слоў, як, напрыклад калі альбо як) магло быць ужытае як назоўнік, як прыметнік і як прыслоўе. Не было ніякай розніцы паміж формамі дзеяслова і назоўніка, калі яны паходзяць ад аднаго кораня, і ўжо адно гэта прыводзіла да знішчэння шматлікіх архаічных формаў. Слова думка, напрыклад, у навамоўі не існавала. Яно было заменена на дум, якое магло быць і дзеясловам і назоўнікам. Пры ўтварэнні такіх слоў не вытрымліваўся пэўны этымалагічны прынцып: часам у якасці адзінай бралася форма дзеяслова, часам - назоўніка. Напрыклад, не існавала слова рэзаць, яго сэнс з дастатковай поўнасцю выказваўся назоўнікам-дзеясловам нож. Прыметнікі ўтвараліся дадаваннем да назоўніка-дзеяслова суфікса -ны, а прыслоўі - суфікса -на. Так, напрыклад, прыметнік, ад слова праўд быў праўдны, а прыслоўе праўдна.

Другой адметнаю рысай навамоўнае граматыкі была яе рэгулярнасць. Усе граматычныя формы, за нешматлікімі выключэннямі падпарадкоўваліся аднолькавым правілам. Тымі класамі слоў, якім дазвалялася змяняцца насуперак агульным правілам, былі займеннікі і дапаможныя дзеясловы. Усе яны захавалі свае ранейшыя формы, апроч займенніка каму, які быў скасаваны дзеля непатрэбнасці. Зніклі таксама мадальныя дзеясловы магу, можаш, хачу, хочаш, іх сэнс быў цалкам ахоплены дзеясловам мушу, мусіш. Былі таксама пэўныя адхіленні ў словаўтварэнні, выкліканыя патрэбамі паскарэння і спрашчэння маўлення.

Навамоўе і натуральныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Трэба адзначыць, што многія з прыёмаў, якія былі выкарыстаны падчас канструявання навамоўя з'яўляюцца натуральнымі для некаторых груп моў: так, выкарыстанне складанаскарочаных слоў характэрна для рускай і нямецкай моў, словаўтаврэнне шляхам дабаўлення да слова прэфіксаў і суфіксаў - для аглютынатыўных моў і г. д. Не можа быць паказчыкам наваяза і ўтварэнне эвфемізмаў, якое таксама з'яўляецца натуральным моўным працэсам. Акрамя таго, любая мова утрымлівае ў сабе асобныя элементы навамоўя, паколькі ў любой натуральнай мове прысутнічае рэгулятыўная функцыя (уздзеянне на адрасата з мэтай стварыць у яго пэўнае ўяўленне аб рэчы ці стымуляваць яго да якіх-небудзь дзеянняў). Таму ў лінгвістыке і сацыяльнай філасофіі тэрмін "навамоўе" выкарыстоўваецца толькі ў адносінах да сітуацыі, калі канструктыўныя элементы наваяза наўмысна і масава выкарыстолўваюцца дзtля ўздзеяння на свядомасць чалавека.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]