Жан Франсуа Сюдр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жан Франсуа Сюдр
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

15.08.1787

Месца нараджэння

Альбі, Францыя

Дата смерці

03.10.1862

Месца смерці

Парыж, Францыя

Жан Франсуа Сюдр (фр.: Jean François Sudre; 15 жніўня 1787, Альбі3 кастрычніка 1862, Парыж) — французскі музыкант, аўтар ідэі ўніверсальнай мовы на аснове музычных гукаў.

Скончыў Парыжскую кансерваторыю. З 1817 года пачаў займацца стварэннем штучнай мовы на музычнай аснове і ў 1823 годзе прапанаваў яе першы праект. Прынцып універсальнай музычнай мовы Сюдра (фр.: Langue Musikalle Universelle) - камбінаванне слоў з сямі нот дыятанічнай гамы як з літар. У 20-я гады Сюдр разам са сваімі вучнямі Эдуарам Дэльдэве і Шарлям Лазанёрам гастраляваў па Францыі, дэманструючы вопыт гаворкі і чытання на сваёй музычнай мове. Пасля ён прапаноўваў яго ваеннаму міністэрству дзеля аператыўнага перадавання інфармацыі падчас бою пры дапамозе гукаў трубы. Сюдр працягваў займацца сваім праектам на працягу ўсяго свайго жыцця, і ў 50-60-я гады яго музычная мова сустрэла пэўнае прызнанне французскага і міжнароднага грамадства.У найбольш завершанай форме праект Сюдра атрымаў назву Сальрэсоль.