Джордж Салманазар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Адзіны захаваўшыся партрэт Джорджа Салманазара

Джордж Салманазар (англ. George Psalmanazar, каля 1679 - 3 мая 1763; стары варыянт пераклада імя "Псалманазар" не адпавядае правілам англійскай фанэтыкі) - псеўданім авантурыста, які выдаваў сябе за ўраджэнца Фармозы. Сапраўднае імя і паходжанне з'яўляюцца невядомымі.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Дапускаецца, што чалавек, які увайшоў у гісторыю пад імём Джордж Салманазар нарадзіўся недзе ва Францыі, прынамсі, так спрабавалі вывесці, зыходзячы з асаблівасці яго вымаўлення, якое шмат каму нагадвала гасконскае, іншыя ж, знаходзілі ў яго галандскі акцэнт. У мемуарах, выданых пасля яго смерці, Салманазар сцьвяржаў, што яго сям'я жыла на Поўдні Францыі (фр. Midi de la France). Але застаецца невядомым, аколькі быў чэсным авантурыст у гэтым выпадку. Паводле здагадак будавалася і меркаванне, што нарадзіўся ён у каталіцкай сям'і, паміж 1679 і 1384 гадамі[1]. Магчыма, ён наведваў у юнацтве езуіцкі калегіюм, але кінуў вучобу, не знайшоўшы агульнай мовы з настаўнікамі. Гэта пацьвяржаецца тым, што пазней ён адчуваў да езуітаў моцную агіду і ў сваёй прыдуманай гісторыі, адвёў ім самую адмоўную ролю. У нейкі момант Салманазар, паодле яго слоў, вырашыў збегці з дома, паводле незразумелай падставы скраў з бліжэйшай царквы паломніцкі плашч і кій, пачаў выдваць сабе за ірландскага пілігрыма, які накіроўваецца ў Рым. але, юнак хутка зразумеў, што вельмі рызыкуе, выкарыстоўваючы гэтае аблічча, паколькі сярод паломнмкаў мог апынуцца сапраўдны ірландзенц, ці чалавек, які добра ведае аб жыцці на востраве і,таксама, ведае мясцовую мову.

style="text-align: left;"

"мне яшчэ не даводзілася сустрэць ніводнага чалавек, чкі б хоць трохт наблізіўся да разгадкі таго, дзе я нарадзіўся. Нават не толькі сустрэць, мне нават чуць не даводзілася аб такім шчасліўцы"

- Дж. Салманазар[2]

style="text-align: left;"

Таму неўзабаве Салманазар адмаўляецца ад падарожжа ў Італію, а заадно і ад спроб выдаць сябе за еўрапейца. Як і прынцэсе Карабу, стагоддзем пазней, яму прыходзіць ў галаву ідэя стаць ураджэнцам Азіі, у той час зусім недаследванай частк света, што істотна памяньшала рызыку яго выкрыцця.

"Апісанне вострава Фармозы..." Вокладка англійскага выдання. Звяртае на сабе увагу імя аўтара, якое запісана як George Psalmanaazaar. Верагодна, гэта іёсць "дадатковыя літары", якія Салманазар дадаў да свайго імя

Новае імя[правіць | правіць зыходнік]

Нажаль, у сваіх мемуарах Салманазар не называе дат, невядома, што адбылося потым, і ці быў нейкі прамежак паміж распаведзенымі ім падзеямі і тым, што як здавалася строга задакументавана. Так ці інакш, дакладна вядома,што ён з'явіўся ў 1702 г. у Германіі, як радавы аднаго з палкоў галандскай арміі. Тут ён выдае сабе за Японца, які вольна размаўляе на лацінскай мове. Іншых еўрапейскіх моў Салманазар прынцыпова "не разумее" і не жадае іх вывучаць. Падчас службы ён вылучаецца як смелы і добры салдат, хутка яго заўважаюць, і ён заводзіць знаёмства ў афіцэрскім асяроддзі і сярод мясцовай "залатой моладзі". Падчас знаходжання яго палка ў Слюісе, на жвавага "японца" звяртае увагу капелан размешчанага паблізу шатландскага палка вялебны Аляксандр Інэс. Святар нібы здолеў выкрыць гульню, калі ён прапанаваў Салманазару перакласці на японскую мову ўрывак з Цыцэрона (у выніку атрымаўшы порцыю тарабаршчыны) і потым яшчэ праз некаторы час падобны ўрывак - атрыманы ў гэты раз пераклад вельмі адрознівалася ад папярэдняй. У той жа час, ацаніўшы розум і знаходлівасць ашуканца, Інэс, паводле легенды, пераконвае яго змяніць "нацыянальнасць" і выдаць сабе за ураджэнца Фармозы, як было ўжо сказана, у Еўропе амаль невядомай, і таму экзатычнай і загадкавай

style="text-align: left;"

"Пасля прыезда ў Англію, я дадаў да свайго новага імя некалькі дадатковых літар".
- Дж. Салманазар[2]

style="text-align: left;"

Пацьвяржэнняў гэтаму няма, дакладна вядома толькі тое, што Аляксандр Інэс хрэсціць "ураджэнца Фармозы" паводле англіканскага рытуала і дае яму імя Джорджа Салманазара, "у гонар" згаданага ў Бібліі асірыйскага цара Салманасара. Таксама Інэс прывозіць яго ў Ратэрдам, а потым у 1703 г. - у Англію, дзе Салманазар прыцягвае да сабе агульную увагу як ураджэнец экзатычнага вострава.

Прызнанне і слава[правіць | правіць зыходнік]

жыхары Фармозы - малюнак з кнігі Салманазара

Вядома, ніколі не наведаўшы Фармозу, і не маючы знаёмстваў ні з кім з падарожнікаў, Джордж Салманазар вымушаны быў выкарыстоўваць уласную фантазію. Паводле ўспамінаў сучаснікаў - ён не прооста апавядаў аб Фармозе - ён проста прератварыўся ў жыхара прыдуманага ім вострава. Ён еў сырое мяса, да якогададавалася неверагодная колькасць спецый, таму што так было прынята на Фармозе, і спаў седзячы на стуле, с запаленай каля яго лампай, такім чынам, суседзі, не зразумеўшы, пусцілі плётку, што ён ніколі не спіць, і ноччу піша - але такі, зноў жа, быў фармозскі звычай. Паводле апавядання Салманазара, яго падманам вывезлі езуіты, і прымусам прывезлі ў Францыю, спрабавалі ахрысціць у каталіцкую веру - але супраціўленне фармозца перашкодзіла гэтаму. Праклёны супраць езуітаў, вельмі шчодравыкарыстоўваемые махляром, знаходзілі самы станоўчы водгук у пратэстантскім асяроддзі. "Якія яшчэ доказы былі патрэбны?" - іранічна заўважае Джэк Лінч.[3]

style="text-align: left;"

"Я вывеў для сябе адно правіла, якога потым цвёрда прытрымліваўся (...): за вельмі малым выключэннем, людзі вераць у хлусню тым ахвотней, чым больш неверагодным ён уяўляецца".
-Дж Салманазар[2]

style="text-align: left;"

У Лондане Салманазар хутка прыцягнуў да сабе ўвагу. Аляксандр Інэс, які заўсёды суправаджаў яго, адрэкамендаваў яго епіскапу (які прыняў яго вельм добра), а потым, як ураджэнца экзатычнага вострава яго сталі прыглашаць да сабе арыстакратычныя сем'і. Аднойчы ім зацікаваілася нават каралева Ганна. Оксфардскі універсітэт запрасіў яго да сабе дзяля пераклада на фармозскую мову рэлігійнай літаратуры. Салманазару таксама было прапанавана выступіць з цыклам лекцый. Прапанова была прынята, авантурыст праехаў усю краіну, выступаючы ў гарадах і вёсках з апавяданнямі аб сваім родным востраве, якія паступова абрасталі ўсё большай колькасцю падрабязнасцяў. Больш таго, паводле парады сваіх новых сяброў, яго ўспаміны былі выдадзены ў форме кнігі, якая атрымала як было прынята ў тыя часы доўгую назву: Гістарычнае і геаграфічнае апісанне Фармозы, вострава, які знаходзіцца пад эгідай японскага імператара, утрымлівае нарыс рэлігіі, звыяаяў і традыцый людзей, якія яго насяляюць, а таксама апавяданне аб тым, што здарылася з аўтарам падчас яго падарожжаў і знаходжання ў розных краінах, у асаблівасці аб яго размовах з езуітамі і інш., і таксама гісторыя і падставы яго перахода ў хрысціянства і яго пярэчанні супраць гэтай рэлігіі (у абарону паганства) і адказаў на іх, належаць пяру Джорджа Салманазара, ураджэнца вострава Фармоза, які зараз жыве ў Лондане.[4] Кніга была адразу перакладзена з лацінскай мовы (таму што іншых моў Салманазар "не разумеў") на англійскую і вытрымала два выданні, у 1705 годзе, ў Амстэрдаме быў выдадзены французскі пераклад, у 1716 годзе - нямецкі.

Фармоза ў кніге Салманазара[правіць | правіць зыходнік]

Плывучая вёска. Паводле малюнка Салманазара

Верагодна, Джордж Салманазар быў таксама добрым псіхолагам які добра ведаў свой час, які прагнуў экзатычнага і незвычайнага. Яго апавяданне, верагодна, было заснавана на "апісаннях далёкіх краін", вядомых паволе апавяданняў Герадота, Марка Пола і ўспамінаў іспанцаў, удзельнікаў пахода Картэса. Ен заўпэўніваў, што на Фармозе мужчыны ходзяць практычна голымі, толькі нкідваючы зверху плашч і прыкрываючы свае інтымные месцы залатымі і срэбнымі пласцінамі, а жанчыны надварот захінаюць цела ў тканіну. Ён распавядаў, што дзяля язды вярхом выкарыстоўваюцца разам з канямі вярблюды; што на востраве распаўсюджана шматжонства, абмежаванае толькі матэрыяльнымі магчымасцямі жаніха; што забойц вешаюць дагары нагамі і выкарыстоўваюць як мішэнь для стрэл; што муж мае права з'есці сваіх жонак, абвінавачаных у сямейнай здрадзе; што штогод 20 тысяч хлопчыкаўпрыносяць у ахвяру нейкаму боству і іхнія сэрцы спальваюць на алтары (у другім выданні сваёй кнігі ён дадае да гэтага даволі жудаснага апісання дадатковыя падрабязнасці - фармозскія святары разразаюць целя прынесеных у ахвяру дзяцей і займаюцца рытуальным канібалізму) што ў годзе 10 месяцаў, а змяінае мяса з'яўляецца улюблёнай ежай жыхароў вострава. Сам Салманазар пісаў наступнае:

Акрамя садавіны і хлеба, як было напісана вышэй, яны (жыхары вострава) ядуць таксама мяса, але не ўсялякае, як было ўжо напісана вышэй, мяса некаторых жывёл есці забаронена. Але ж ім дазволена есці свініну, і ўсялякую дзічыну акрамя галубоў, таксама можна есці чарапах і ўсіх лясных траваедных, акрамя аленяў, і рыбу - марскую і рачную без ўсялякіх выключэнняў. Мяса яны ядуць часам смажаным, часам вараным, але не ўмеюць тушыць яго і таму так не робяць, хаця гэта і не забаронена. Звычайна аленіну і дзічыну яны ядуць негатаванай, і што здасца для англічан незвычайным - яны ядуць таксама змей, якіх лічаць ласункам. Змей яны пякуць на гарачым вуголлі.Але перад тым як пачаць гатаваць яны звяртаюць увагу на тое, каб змяя стала неядавітай і бяспечнай. З гэтай мэай яны бяруць жывую змяю і б'юць па ёй палкай да таго, пкуль змяя не пачне шалець, бо ў гэтым стане ўся атрута, якая ўтрымліваецца ў целе, накіроўваецца да галавы, якую потым адразаюць, а цела, якое стала неатрутным можна есці без усялякакга страха. Яны ядуць таксама яйкі курэй, гусей і іншых птушак, таксама ядуць разнастайныя карані і расліны. Дж. Салманазар "Апісанне Фармозы..." гл. 25 - Аб паўсядзённай ежы.

Сумневы[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданні Салманазара аб "сваім родным востраве" не маглі не выклікаць сумневаў і збянтэжаных пытанняў у сучаснікаў, але прыроджаная знаходлівасць дазваляла авантурысту выходзіць нават з самых складаных сітуацый. Так аднойчы яго выклікаў на дыспуь езуіт айцец фантанэ, які гасцяваў у той час у Лондане. Салманазар выклік прыняў, і яго дасціпныя адказы выклікалі ўхваленне сярод лонданскай публкі. Так, паводле захаваўшымся дакументам, калі айцец Фантанэ, які падарожнічаў некалі па краінам Далёкага Усхода зацікавіўся, як можа светласкуры Салманазар выдаваць сябе за ўраджэнца азіяцкай краіны - то атрымаў водпаведзь, што што смуглую скуру і цёмныя валасы мае толькі просты люд, так як бавяць весь свой час пад пякучым сонам, тады як знаць аддае перавагу халаднаватаму падземнаму жытлу. Салманазар дзейнічаў напэўна, таму што ў навуцы таго часа не склалася адзінай думкі наконт таго, ці перадаецца колер скуры і валасоў ад аднаго пакалення да другога ці з'яўляецца ў выніку ўздзеяння сонца і ветра. Іншых аргументаў узуіт не меў, яму проста не хапала ведаў аб рэальным стане рэчаў на Фармозе, каб выкрыць самазванца, а калі світа паспрабала прыйсці яму на дапамогу, Салманазар увогуле адмовіўся адказваць на іхнія пытанні, таму што яны езуіты і не заслуговаюць давера. Зноў жа, гэтая заява выклікала поўнае ўхваленне публікі. Яшчэ адну спробу выкрыць самазванца зрабіў вядомы астраном Галей, які распачаў з ім дыскусію ў Каралеўскім геаграфічным таварыстве. Галей спытаўся ў авантурыста, ці здараецца так, што Сонца на фармозе свяціла прама праз коміны дамоў? "Не", - адказаў Салманазар, зраіўшы памылку, так як у тропіках, дзе знаходзіцца Фармоза, сонца ў поўдзень знаходзіцца прама над галавой - але адразу, абдумаўшыся, дадаў, што коміны на Фармозе загнутыя і накіраваны да зямлі.

Самавыкрыццё і далейшае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сумневы і збянтэжаныя пытанні паступова назапашвалися, і Салманазар, адчуваючы межы сваёй авантуры, аднойчы зразумеў, яго падман не зможа працягвацца далей. Спачатку ён паведаміў праўду (ці частку яе) самым набліжаным сябрам, потым у энцыклапедычным артыкуле аб Фармозе (выдадзенай без подпіса аўтара) адкрыта нзаваў сваю кнігу "фальшыўкай". І аб усёй (ці амаль аб усёй) праўдзе чытач змог даведацца з аўтабіяграфіі авантурыста, якая была названа "Мемуары ***, вядомага ў грамадстве як Джордж Салманазар, слваутага ўраджэнца Фармозы". У гэтай кнізе ён адкрыта называе "Апісанне Фармозы" "фальшыўкай ад пачатка і да канца, абавязанай сваім існаваннем выключна мне самому" "адкрытай кпінай над <чытаючым> грамадствам". У апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця Салманазар змяніў шмат прафесій, і сярод іншага аказаўся пладавітым пісьменнікам. Ён вывучыў старажытнаяўрэйскую мову і ахвотна пісаў на біблейскія тэмы. Захаваліся яго творы, такія як "Аб цудах", "Аб дзіўнай прыгодзе Валаамаавай", "Аб барацьбе ізраільскіх плямёнаў супраць племені Веніяміна". Таксама ён сябраваў з Сэмюэлам Джонсанам, прыймаў удзел у падрыхтоўцы манументальнага твора "Гісторыя друка" і ў выданні кніг па геаграфіі. Да самой сваёй смерці ён атрымоўваў ад сваіх прыхільнікаў давлоі вялікую па тым часам пенсію - 30₤ у год. Джордж Салманазар памёр у 1783 годзе, так і не адкрыў свайго сапраўдага імя.

Салманазар і навука[правіць | правіць зыходнік]

Фармозскі алфавіт. З кнігі Дж. Салманазара "Апісанне Фармозы..."

У гісторыі Салманазара адлюстраваліся як дасягненні, так і "беля плямы" ў навуке таго часу. XVIII стагоддзе - гэта час Ньютана і Галея, час Вялікай Французскай Энцыклапедыі, але падчас дастаткова інтэнсіўнага развіцця навук шмат чаго яшчэ заставалася невядомым, і гэтымі хібамі ў навуковых ведах з поспехам карыстаўся Салманазар.

Этнаграфія[правіць | правіць зыходнік]

З-за атсутнасці пэўных уяўленняў у англічан аб Усходняй Азіі Салманазар мог с поспехам прыдумваць звычаі "Свайго" вострава без ўсялякай магчымасці быць выкрытым.

Антрапалогія[правіць | правіць зыходнік]

Ні расавай, ні геннай тэорыі ў той час не існавала нават у зародкавым стане, таму Салманазар мог сцьвяржаць, што цёмныя валасы і смуглы колер скуры азятаў з'явіўся ў выніку іх знахаджэння на сонцы. Запярэчыць яму ніхто не мог - дакладней існавалі існвалі две спаборнічаючыя тэорыі: тэорыя спадчыннасці і тэорыя набытасці. прыхільнікі другой з іх, вядома, аказвалі Салманазару самую гарачую падтрымку.

Лінгвістыка[правіць | правіць зыходнік]

Асабліва цікавым з'яляецца пытанне аб фармозскай мове, асабіста вынайдзенай Салманазарам і апісанай ў главе 27 яго кнігі. З'яўляецца карысным прааналізаваць яе, параўноўваючы з рэальным станам і вызначыць, ці магчыма было выкрыць Салманазара з кропкі гледжання тагачаснай лінгвістыкі.

Сцвяржэнне Салманазара Рэальны стан рэчаў Магчымасць выкрыцця
Фармозская мова падобна да японскай, за выключэннем некаторых гартанных гукаў. Няправільна. На востраве Фармоза (зараз - Тайвань) гавроаць па-кітайскі, а таксамана мясцовых мовах, якія не маюць з японскай амаль нічога агульнага. Адсутнічае, з-за поўнага няведання рэальнага стана рэчаў тагачаснымі еўрапейцамі.
Фармозцы выкарыстоўваюць тон дзяля адлюстравання граматычных катэгорый, напрыклад, часу дзеяслова Вельмі прыблізна. Магчыма аўтар нешта чуў аб тым, што ў кітайскай мовесэнс залежыць ад тона. але, на самой справе гутарка ідзе аб сэнасвым адрозненні, граматыка тут ні пры чым. адсутнічае з-за поўнага няведання рэальнага стана рэчаў тагачаснымі еўрапейцамі.
Фармозцы выкатыстоўваюць дапаможны дзеяслоў дзяля адлюстравання часа дзеяслова Так. Але дапаможныдзеяслоў тым ці іншым чынам прысутнічае ў дольшасці моў. Магчыма меркаваць, што ў дадзеным выпадку - дапаможны дзеяслоў у будучым часе - за ўзор бралася лацінская мова Адсутнічае, так яка усходнія мовы былі апісаныя значна пазней
Сістэма часоў практычна супадае з лацінскай Добрая дэманстрацыя памылкі таго часу, калі лацінская мова класічнага перыяда лічылася "першапачатковай, чыстай і непашкоджанай мовай", а жывыя мовы - варварскім скажэннем. Канешне ж, сваю выдуманую мову, як больш блізкую да прыроды Салманазар спрабаваў наблізіць да лацінскай Адсутнічае, гэтая памылка была ўсеагульнай
Мова мае тры рода - мужчынскі, жаночы і ніякі. Прычым мужскі і жаночы выкарыстоўваюцца для людзей і жывёл, ніякі - для рэчаў. У гэтым выпадку за прыклад узята новаанглійская мова. Пры гэтым тон з'яўляецца несумяшчальным з родавымі паняццямі, ні ў адной з існуючых ізалюючых моў рода няма. На гэта мог звярнуць увагу уважлівы чытач - але, з іншага боку, параўнальна-гістарычны метад у лінгвістыцы з'явіўся толькі ў XIX стагоддзі і развіўся толькі навейшы час. Зноў Салманазар выкарыстоўвае навуковую хібу.
Мова мае два лика - адзиночны и множны, дваистая форма адсутничае. Строга кажучы, ў японскай мове лік як такі адсутнічае, выражаючыся знешняй адзнакай ("шмат", "дзесяць" і г. д.) Немагчыма бе ведання усходніх моў і параўнальна-гістарычнага метада ў лінгвістыцы.
Мова мае ўласны алфавіт з 20 літар, якім такама карыстаюцца японцы Японцы карысатюцца не алфавітам, а "канай" - слогавым пісьменствам, якую сапраўды выкарыстоўвалі на Тайване. Больш таго, ў мове, дзе выкарыстоўваецца тон, развіццё алфавіта немагчыма, яго трэба толкі запазычыць (такой з'яўляецца кітайская лацінка)[5]. Адсутнічае, заканамернасць была выведзена і даследавана ў XIX стагоддзі

Згадванне ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вядомы ураджэнец Фармозы Джордж Салманазар
  2. 2,0 2,1 2,2 Арыенталізм напаказ: дзіўная гісторыя Джорджа Салманазара
  3. Джэк Лінч Арыенталізм напаказ: дзіўная гісторыя Джорджа Салманазара (на англійскай мове) [1]
  4. Джордж Салманазар. Апісанне Фармозы... [2] (на англійскай мове)
  5. І.Фрыдрых. Гісторыя пісьменства, ISBN 5-8360-0219-3б 2001 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]