Надсат

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Надсат, надцать (англ.: Nadsat) выдуманы жаргон брытанскіх падлеткаў, апісаны Энтані Бёрджэсам у яго антыутопіі "Механічны апельсін". Мае пераважна рускую аснову (незадоўга да пачатку напісання рамана пісьменнік пабываў у Савецкім Саюзе). Большасць словаў надсата ўяўляе з сабе запісаныя лацініцай і разам з гэтым скажоныя словы з рускай мовы (droog, malchik, korova, litso, viddy), але ёсць запазычванні з іншых крыніц (напрыклад з лонданскага слэнга кокні)і таксама словы, выдуманыя Бёрджасам. У выніку ўспрыняцце і разуменне надсата ўяўляе сабой значную цяжкасць для англамоўнага чытача, які сутыкаецца са словамі незнаёмай яму мовы, сэнс якіх нідзе ў кнізе не растлумачваецца. Назва мовы - мадыфікаваны канчатак рускіх лічэбнікаў ад "одиннадцати" да "девятнадцати". Тлумачыцца гэта тым, што носьбітамі надсата ў "Механічным апельсіне" былі падлеткі(nadtsatyje) - "цінэйджары" (teenagers, літаральна "надцацігадовыя"; ці скарочана "ціны", teens). У адным з рускіх перакладаў кнігі большасць слоў надсата, маючых рускае паходжанне, проста не перакладаліся, хаця скланяліся згодна з правіламі рускай мовы. Гэта было зроблена з мэтай хоць неяк наблізіць цяжкасці перакладу да цяжкасцей чытача арыгінала. У рускім перакладзе, транслітараваныя і змененыя словы, хаця і зразумелыя, але патрабуюць пэўных намаганняў. У іншым перакладзе, рускія словы былі заменены англійскімі, напісанымі кірыліцай ("мэн" - чалавек, "тіс" - зубы, "фейс" - твар і г. д.), але недахопам гэтага перакладу з'яўляецца тое, што англійскія словы вельмі добра знаёмы шмат каму з рускамоўных чытачоў і актыўна ўжываюцца ў рускім слэнге. Энтані Бёрджэс таксама стварыў мову, на якой размаўляюць першабытныя людзі ў фільме паводле аповесці Роні Старэйшага Барацьба за агонь У аднайменнай экранізацыі Стэнлі Кубрыка, героі фільма наведваюць малочны бар "Korova", дзе п'юць малочныя кактэйлі з псіхадэлікамі. Сцены бара ўпрыгожваюць надпісы "Moloko", "Moloko plus" і г. д.

Гл таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]