Газьбенскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Газьбенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Газьба
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 627 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Га́зьбенскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Газьба.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Газьбенскі (Газьбянскі) сельсавет у складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Газьба. У 1925 годзе цэнтр перанесены ў вёску Баннікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Газьба[1]. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Руднянскага (вёскі Андрэева, Астапкавічы, Баркі, Газьба, Гаці, Лугаўскія, Рэпішча, Халіпы, Шмані) і Мяжанскага (вёскі Каверзы і Лялеўшчына) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.