Касцёл Святога Іосіфа і кляштар бернардзінцаў (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Храм
Касцёл Святога Іосіфа і кляштар бернардзінцаў
Касцёл Св. Іосіфа
Касцёл Св. Іосіфа
53°54′17″ пн. ш. 27°33′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія каталіцтва
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль Барока
Дата заснавання 1652
Дата пабудовы 1652
Асноўныя даты

1652пабудова мураванага касцёла
1752рэстаўрацыя і рэнавацыя касцёла
1864канфіскацыя касцёла

1983частковая рэстаўрацыя
Стан недзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцё́л Свято́га Іо́сіфа — рыма-каталіцкі храм на Высокім Рынку ў Мінску. Помнік архітэктуры стылю барока 17 стагоддзя.

Гісторыя

Касцёл і кляштар з мапы бернардынскіх кляштараў ВКЛ(18 ст.)

Кляштар бернардзінцаў у Мінску быў заснаваны ў 1624 годзе. Фундатарамі выступілі Андрэй і Ян Кансоўскія. Краснасельскі староста Андрэй Кянсоўскі падараваў бернардзінцам пляц з драўляным домам (фундацыя зацверджана Яўстафіем Валовічам у 1628).

Драўляныя касцёл і канвент збудаваны ў 1630-я гг., але ў 1644 г. згарэлі. Пасля пажару да 1652 г. пастаўлены мураваныя касцёл і кляштар, якія ў 1656 г. згарэлі. У хуткім часе яны адноўлены з дабудаванай у 1676 г. мураванай капліцай па фундацыі Крыштофа Станіслава Завішы. Рэканструяваны пасля пажару 1740 г. У 1752 адбылася рэканструкцыя, пасля якой будынкі набылі цяперашнія рысы[1]. Зноў пашкоджаны пажарамі ў 1809 г., 1835 г. У хуткім часе адноўлены. Манастырскі комплекс, які ўключаў касцёл, жылыя дамы, трапезную, школу, шпіталь, стайню, піваварню і іншыя гаспадарчыя пабудовы, уваходзіў у ансамбль плошчы Высокага рынку і вул. Бернардзінскай. 3 паўднёвага боку каля касцёла ў 1810—17 гг. пабудаваны гандлёвыя рады.

У 1864 годзе касцёл і кляштар былі зачыненыя і канфіскаваныя расійскімі ўладамі за ўдзел гараджан Мінска ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні. Касцёл прыстасавалі пад праваслаўную палкавую царкву Св. Кірыла і Мяфодзія, а кляштарныя карпусы былі ператвораныя ў казармы Каломенскага пяхотнага палка і памяшканні следчае камісіі.

3 1872 г. выкарыстоўваўся пад архівы. 3 1992 г. ў ім знаходзіцца Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Архіў-музей літаратуры і масташгва Беларусі. У 1983 г. фасады касцёла рэстаўрыраваныя (архітэктар Г. Босак).

Архітэктура

Файл:Касцёл Святога Іосіфа.jpg
Касцёл у чэрвені 2015 года
Касцёл з боку апсіды

Касцёл — помнік архітэктуры позняга барока. 3-нефавая 6-слуповая бязвежавая базіліка з 5-граннай апсідай накрыта агульным высокім 2-схільным дахам. Бакавыя нефы ўтвараюць 3 злучаныя паміж сабой капліцы, накрытыя 1-схільнымі дахамі. У архітэктуры пануе пластычны сілуэт галоўнага фасада, які мае хвалістую паверхню, раскрапаваную 4 шырокімі іанічнымі пілястрамі на 3 часткі, цэнтральная завершана фігурным шчытом з валютамі па баках. Уваход вырашаны шырокім парталам, над якім прабіта вялікае 3-лопасцевае арачнае акно хораў, абапал якога паміж пілястрамі — нішы, дзе стаялі стукавыя скульптуры святых. Сцены бакавых фасадаў расчлянёны арачнымі і лучковымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках, контрфорсамі на апсідзе.

Унутры захаваліся цыліндрычныя скляпенні ў бакавых нефах і крыжовыя ў капліцах (цыліндрычнае скляпенне цэнтральнага нефа страчана). У пачатку 1960-х гг. прастора залы расчлянёна на паверхі 2 жалезабетоннымі перакрыццямі. У тоўшчы сцяны галоўнага фасада — вітыя лесвіцы на хоры і ў склеп. Дэкор і жывапіс 9 алтароў, за выключэннем лепкі капітэляў пілястраў і слупоў, не захаваліся.

3 паўночнага ўсходу да касцёла пры-будаваны П-падобны ў плане будынак кляштара. Архітэктурны рытм фасадаў ствараюць прамавугольнью аконныя праёмы і пілястры ў прасценках. Галерэйная планіроўка аб'ядноўвае манаскія келлі, трапезную, бібліятэку і інш. Тэрыторыя кляштара была абнесена мураванай сцяной (захавалася часткова) з брамай.

Сучасны стан

З 19 сакавіка 2005 года членамі рымска-каталіцкай грамады святога Іосіфа ладзяцца штодзённыя вячэрнія малебны за вяртанне будынка касцёла вернікам. 15 ліпеня 2009 года ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што мінскі касцёл бернардзінцаў не могуць аддаць вернікам з‑за таго, што няма куды перамясціць размешчаныя ў гэтым будынку фонды архіваў.[2] Кляштар пераабсталяваны пад гасцінічны комплекс[3].

Зноскі

Літаратура

  • Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
  • Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
  • Туристская энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007.

Спасылкі