Чапаеўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:45, 10 лютага 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Чапаеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чапаеўскі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 626
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Чапа́еўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Чапаеўскі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кісялёўскі сельсавет у складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кісялі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буды. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Красоўскага сельсавета. 14 красавіка 1962 года сельсавет перайменаваны ў Чапаеўскі, цэнтр перанесены ў пасёлак Чапаеўскі. 31 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лісненскага сельсавета. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асвейскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 626 чалавек[2], з іх 88,8 % — беларусы, 9,6 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў: пасёлак Чапаеўскі, вёскі Асвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чарнавокі.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.