Радашковіцкі раён
Выгляд
Радашковіцкі раён | |
---|---|
Краіна | СССР |
Уваходзіць у |
Беларуская ССР: Вілейская вобласць Маладзечанская вобласць |
Уключае | 16 сельсаветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радашковічы |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Насельніцтва |
|
Радашко́віцкі раё́н – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 — 1960 гадах. Са студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці, з верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці.
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — г.п. Радашковічы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 16 сельсаветаў: Бароцкі, Белеўскі, Валодзькаўскі, Выганіцкі, Гарадоцкі, Гіравіцкі, Граніцкі, Дубраўскі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі, Пятроўшчынскі, Сычавіцкі, Уланаўшчынскі, Ушаўскі, Яршэвіцкі. 20 студзеня 1960 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Валожынскаму і Маладзечанскаму раёнам.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Радашковіцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 51. — ISBN 985-11-0214-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.