Павел Віталевіч Забелін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:31, 4 снежня 2019, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Павел Забелін
Поўнае імя Павел Віталевіч Забелін
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1995(1995-06-30)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 87 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 28
Клубная кар’ера[* 1]
2011 — Беларусь Нёман (Гродна) 51 (0)
2016   Беларусь Баранавічы 13 (4)
2016 — 2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 44 (13)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 красавіка 2015

Павел Забелін (нар. 30 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Кар’ера

Клубная

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2011 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, стаў капітанам дубля. У 2014 годзе ўжо стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 верасня 2014 года ў матчы супраць «Дняпра», выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Забелін, была пераведзена ў асноўны склад. 4 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Нёман» (у браму БАТЭ ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі, выніковы лік 1:2). У сезоне 2015 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Баранавічам»[3], а ў ліпені таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У складзе «Граніта» стаў іграком асновы, у матчы апошняга тура забіў гол у браму «Белшыны» ўдарам з 35 метраў, аднак гэта на дапамагло мікашэвіцкаму клубу захаваць месца ў элітным дывізіёне. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[5].

У студзені 2017 года распачаў перадсезонную падрыхтоўку з «Нёманам», з якім у лютым падпісаў новы трохгадовы кантракт[6]. Аднак, у сакавіку зноў далучыўся да «Граніта»[7]. У «Граніце» ў сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту Вышэйшай лігі — клубу «Смалявічы»[8], аднак ужо праз два тыдні арэнднае пагадненне было разарвана[9]. Пазней праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе, і паўабаронца вярнуўся ў «Нёман», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна за дубль, з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў, у асноўнай камандзе правёў 9 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку Беларусі. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, у канцы сезона стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца 2020 года[10].

Міжнародная

15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Нёман Беларусь 11 0
2012 дубль Нёман Беларусь 5 1
2013 дубль Нёман Беларусь 32 8
2014 Д1 Нёман Беларусь 4 0
2015 Д1 Нёман Беларусь 21 0
2016 (1) Д2 Баранавічы Беларусь 13 4
2016 (2) Д1 Граніт Беларусь 14 1
2017 Д2 Граніт Беларусь 30 12
2018 Д1 Нёман Беларусь 9 0
2019 Д1 Нёман Беларусь 17 0

Зноскі

Спасылкі