Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:33, 23 студзеня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь
скарочана — ДПК РБ
Выява лагатыпа
Геральдычны знак — эмблема Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Краіна Рэспубліка Беларусь
Дата стварэння 15 студзеня 1992
Папярэдняе ведамства Пагранічныя войскі КДБ СССР
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220050, Мінск, вул. Валадарскага, д. 24
Колькасць супрацоўнікаў 12 000 (2017[1])
Старшыня Анатоль Лапо
Сайт gpk.gov.by

Дзяржа́ўны паграні́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржпагранкамітэт) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную пагранічную палітыку, які забяспечвае пагранічную бяспеку, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы, каардынуючы дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і арганізацыі пагранічнай бяспекі.

Дзяржпагранкамітэт падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2016 года пасаду старшыні камітэта займае Анатоль Лапо.

Гісторыя

20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб падпарадкаванні пагранічных войскаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Саюза ССР, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

15 студзеня 1992 года ў адпаведнасці з Дэкларацыяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным суверэнітэце прынята пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні Галоўнага ўпраўлення Пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь». Неўзабаве Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1992 г. камандуючым пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь прызначаны генерал-маёр Яўгеній Бачароў.

У 1992 годзе былі прынятыя Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь».

Для аховы Дзяржаўнай мяжы з Літвой і Латвіяй былі створаны Полацкі (24 верасня 1992 года) і Смаргонскі (23 кастрычніка 1992 года) пагранічныя атрады.

11 чэрвеня 1993 года Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь мяжы Рэспублікі Беларусь з Латвійскай Рэспублікай, Расійскай Федэрацыяй і Украінай быў нададзены статус дзяржаўнай мяжы.

19 жніўня 1993 года было прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні частак Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь».

25 кастрычніка 1993 года ўтворана асобная верталётная эскадрылля, 3 студзеня 1994 года — Пінскі пагранічны атрад.

15 сакавіка 1994 года паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па пагранічных пытаннях.

25 жніўня 1997 года быў утвораны Лідскі пагранічны атрад.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 Ліпеня 1997 № 419 «Аб мерах па ўзмацненню аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» Чырванасцяжны пагранічны атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага і атрад пагранічнага кантролю «Брэст» былі рэарганізаваны ў Чырванасцяжную пагранічную групу імя Ф. Э. Дзяржынскага з месцам дыслакацыі ў г. Брэсце і быў сфармаваны Гомельскі пагранічны атрад.

25 верасня 2007 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 448 Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь быў перайменаваны ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь, гэтым жа Указам зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўным пагранічным камітэце Рэспублікі Беларусь.

18 лістапада 2014 года Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб фарміраванні новага тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы — Мазырскага пагранічнага атрада з месцам дыслакацыі ў п. Прудок Мазырскага раёна. Новы атрад створаны на базе аддзела пагранічнай службы «Прудок» Гомельскай пагранічнай групы.[2]

Структура

У склад Дзяржпагранкамітэта ўваходзяць:

  • Цэнтральны апарат у г. Мінску
    • Брэсцкая Чырвонасцяжная пагранічная група імя Ф. Э. Дзяржынскага
    • Гомельская пагранічная група
    • Гродзенская пагранічная група
    • Лідскі пагранічны атрад
    • Мазырскі пагранічны атрад
    • Пінскі пагранічны атрад
    • Полацкі пагранічны атрад
    • Смаргонская пагранічная група
    • Кіналагічны цэнтр ОПС
    • Атрад пагранічнага кантролю «Мінск»
    • Інстытут пагранічнай службы
    • Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ОПС
    • ДУ «1 ваенны шпіталь ОПС»
    • Група сувязі і забеспячэння

Задачы

Асноўнымі задачамі Дзяржпагранкамітэта з’яўляюцца:

  • правядзенне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэнне пагранічнай бяспекі;
  • арганізацыя аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (далей — Дзяржаўная мяжа);
  • ажыццяўленне кіраўніцтва органамі пагранічнай службы;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння і каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і арганізацыі пагранічнай бяспекі;
  • удзел у вырашэнні задач па абароне Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя пропуску праз Дзяржаўную мяжу фізічных асоб, а таксама ў межах сваёй кампетэнцыі транспартных сродкаў;
  • папярэджанне і спыненне правапарушэнняў, якія ствараюць пагрозу пагранічнай бяспекі;
  • усебаковае забеспячэнне аператыўна-службовай і іншай дзейнасці органаў пагранічнай службы;
  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне ідэалогіі і працы з кадрамі ў органах пагранічнай службы;
  • выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Зноскі

  1. Больше полумиллиарда долларов. Военные расходы Беларуси выросли // Tut.by, 28 марта 2018
  2. http://gpk.gov.by/news/gpk/15471/ Мазырскі пагранічны атрад 5 студзеня прыступіць да аховы дзяржаўнай мяжы

Спасылкі