Казлоўшчынскі сельсавет (Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казлоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Казлоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 175
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2155
Код аўтам. нумароў 2

Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Казлоўшчына.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пастаўскага раёна.

Склад

Казлоўшчынскі сельсавет уключае 23 населеныя пункты:

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1175 чалавек[1], з іх 96,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,9 % — палякі[2].

Архіў

Архіўныя дакументы Казлоўшчынскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[3]. Архіў, які ахоплівае 1948-2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1200 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1527.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 52, 53, 314
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 430
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 233

Спасылкі