Уваравіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уваравіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Уваравічы
Дата ўтварэння 12 лістапада 2013
Насельніцтва (2018) 2 758
Плошча 54,18 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Ува́равіцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы.

Гісторыя

Упершыню быў утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Уваравічам быў нададзены статус гарадскога пасёлка, Уваравіцкі сельсавет быў скасаваны, населеныя пункты перададзеныя навастворанаму Уваравіцкаму пасялковаму савету. 14 красавіка 1962 года Уваравіцкі раён быў скасаваны, сельсавет быў перададзены Буда-Кашалёўскаму раёну.

12 лістапада 2013 года пасялковы савет быў рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Зноскі

  1. О некоторых вопросах административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области (руск.) / Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 277

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі