Пелапід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:11, 15 мая 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎top: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
Пелапід
стар.-грэч.: Πελοπίδας
«Смерць Пелапіда», карціна Андрэя Іванова
«Смерць Пелапіда», карціна Андрэя Іванова
Дата нараджэння каля 418 да н.э.
Месца нараджэння Фівы (Беотыя), Грэцыя
Дата смерці 364 да н.э.(-364)
Месца смерці Фарсал (Фесалія), Грэцыя
Грамадзянства
Прыналежнасць Фівы, Грэцыя
Часць Свяшчэнны атрад з Фіваў
Камандаваў фіванскай арміяй
Бітвы/войны Беатыйская вайна: бітва пры Тэгірах, бітва пры Леўктрах, бітва пры Кінаскефалах, 364 да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пелапід (Πελοπιδας, Pelopidas) (каля 410, Фівы — 364 г. да н.э.) — старажытнагрэчаскі палітычны дзеяч і палкавозец. У 379 г. да н.э. адзін з арганізатараў антыспартанскага дэмакратычнага перавароту ў Фівах. З 378 г. да н.э. шмат разоў выбіраўся ў калегію галоўных дзяржаўных чыноўнікаў (беатархаў) Беатыйскага саюза. Пад яго кіраўніцтвам фіванцы перамаглі спартанцаў каля Танагры (377 г. да н.э.), Тэгіры (375 г. да н.э.), Леўктраў (371 г. да н.э.). З 369 г. да н.э. кіраваў ваеннымі дзеяннямі фіванцаў супраць Македоніі і тырана г. Фер Аляксандра; загінуў у бітве з ім каля Кінаскефалаў.