Казімір Канстанцін Плятэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Канстанцін Плятэр
Kazimierz Konstanty Plater
Герб «Плятэр»
Герб «Плятэр»
Падканцлер літоўскі
1793 — 1795
Папярэднік Іахім Храптовіч
Пераемнік пасада скасавана
Кашталян троцкі
1790 — 1793
Папярэднік Тадэвуш Білевіч
Пераемнік Юзаф Вінцэнт Плятэр

Нараджэнне 1749(1749)
Смерць 4 жніўня 1807(1807-08-04)
Род Плятэры
Бацька Канстанцін Людвік Плятэр
Маці Аўгуста Агінская
Жонка Ізабеля Людвіка Борх
Дзеці Людвік, Міхал, Канстанцін, Ян, Казімір, Станіслаў, Генрык
Член у
Дзейнасць пісьменнік
Узнагароды
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір Канстанцін Плятэр (Броэль-Плятэр) (17494 жніўня 1807) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Сын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага.

У 1787 прызначаны абозным ВКЛ, але не прыняў пасады, кашталян троцкі ў 17901793, падканцлер ВКЛ з 1793; член Пастаяннай Рады ў 17761788 і 17931794.

Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна.

Аўтар дзённікаў падарожжа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў.

Сям'я

Ажаніўся з Ізабеляй Людвікай Борх, дачкой вялікага кароннага канцлера Ян Анджэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстанцін, Ян, Казімір, Станіслаў і Генрык. З іх Міхал, узяўшы шлюб з апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зіберг цу Вішлінг (Ізабеляй Аленай), прыняў на сябе і нашчадкаў прозвішча Плятэр-Зіберг.

Крыніцы