Гарадскі цэнтр культуры (Светлагорск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Гарадскі цэнтр культуры
52°37′54″ пн. ш. 29°44′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі мадэрнізм[d]
Архітэктар Лідзія Іосіфаўна Анікіна[1], Эдуард Міхайлавіч Дзямідаў, В. Маслоў[d] і Іван Пятровіч Раткоў
Дата пабудовы 1972 год
Map

Гарадскі цэнтр культуры — будынак у Светлагорску Гомельскай вобласці, размешчаны ў Першамайскім мікрараёне, па вуліцы імя 50-годдзя Кастрычніка. Пабудаваны ў 1972 годзе як Палац культуры хімікаў па праекце архітэктары Л. Анікінай. Адна з найбольш значных пабудоў горада. Яго архітэктура грунтуецца на выкарыстанні сучасных канструкцый, шкла, бетону, дэкаратыўных насценных размалёвак.

Архітэктура

Трохпавярховы будынак сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы паверх у плане мае П-падобную форму. На ім узвышаецца цэласны кубічны аб’ём 2-га і 3-га паверхаў. Фасады пабудовы вырашаны строга і лаканічна. Шырокая парадная лесвіца вядзе з фае 1-га паверха да глядзельнай залы па 2-м паверсе. 2 службовыя лесвіцы размешчаны ў тарцах.

Роспіс «Зямля Светлагорская»

На тарцы, што выходзіць у фае, размалёўка ў тэхніцы энкаустыкі «Зямля Светлагорская» (мастак Г. Вашчанка; 10x15 м; Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Ж000742шыфр 312Ж000742). Кампазіцыя пано прысвечана памяці загінуўшых абаронцаў Радзімы, прыгажосці прыроды Палесся, сучаснаму навукова-тэхнічнаму прагрэсу. Складаныя ракурсы, разлічаныя на ўспрыняцце размалёўкі з розных пунктаў ніжняга паверха і балкона фае, узбагачаюць кампазіцыю, арганічна ўключаюць яе ў прастору інтэр’ера.

Літаратура

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі