Арсеній Ігаравіч Бандарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:18, 12 верасня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Арсеній Бандарэнка
Поўнае імя Арсеній Ігаравіч Бандарэнка
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1995(1995-10-09)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Клубная кар’ера[* 1]
2012 — 2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 27 (1)
2016   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 22 (2)
2017 — 2018   Беларусь Прамень (Мінск) 44 (4)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 9 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 28 (1)
2020 — Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 10 (0)
2020 —   Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 ліпеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 красавіка 2018

Арсеній Бандарэнка (нар. 9 кастрычніка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).

Клубная кар’ера

З 2012 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўская каманда спыніла існаванне, і малады абаронца ў пачатку 2016 года трэніраваўся з асновай «Дынама», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Зорку-БДУ».

Да сезона 2017 зноў рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку быў аддадзены ў чарговую арэнду, на гэты раз у «Прамень»[3]. Стаў асноўным абаронцам клуба і дапамог яму атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2018 года арэнда была падоўжаная на сезон 2018[4]. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5].

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў трывалым абаронцам каманды, але не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Не здолеўшы атрымаць месца ў аснове, пачынаў сезон 2020 у дублі жодзінцаў, і ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[7], дзе стаў асноўным абаронцам. У ліпені 2020 года вярнуўся ў з арэнды «Тарпеда-БелАЗ»[8] і неўзабаве быў пераведзены ў «Гомель»[9].

Міжнародная

Выступаў за юнацкая зборныя Беларусі. 1 чэрвеня 2016 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Македоніі (1:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Дынама Беларусь 16 0
2013 дубль Дынама Беларусь 22 0
2014 дубль Дынама Беларусь 32 1
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 27 1
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 22 2
2017 Д2 Прамень Беларусь 28 4
2018 Д1 Прамень Беларусь 25 0
2019 Д1 Дняпро Беларусь 28 1
2020 (пач.) дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 2 0
2020 (1) Д1 Смалявічы Беларусь 10 0

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

Зноскі

Спасылкі