Узоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Уза
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 2 889
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Узо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Уза.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Калінінскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калініна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудзянецкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. У 1976 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудзянец. 17 снежня 1990 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Уза, сельсавет перайменаваны ва Узоўскі. У 2007 годзе Узоўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2889 чалавек[3], з іх 94,4 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі