Бася

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бася
Бася паблізу Селішча
Бася паблізу Селішча
Характарыстыка
Даўжыня
  • 104 км
Басейн 955 км²
Расход вады 6,3 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°26′28″ пн. ш. 30°43′32″ у. д.HGЯO
Вусце Проня
 • Каардынаты 53°46′02″ пн. ш. 31°00′39″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Проня → Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
=
physical
Бася
Бася
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бася — рака ў Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 104 км. Плошча вадазбору 955 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м³/с. Агульнае падзенне 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 ‰.

Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне вёскі Анціпенкі Дубровенскага раёна, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім раёнах.

Асноўныя прытокі: Лімна, Аўчоса, Лешня, Руза (справа), Паўна, Дзерна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева).

Даліна скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шырыня 150—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шырыня ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10—15 м. Берагі стромкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5 м, найбольшая 3 м (1933 г.). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. На рацэ за 3 км вышэй вусця горад Чавусы. У басейне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96 км, 295 км адкрытай меліярацыйнай сеткі.

Выявы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12, 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі