Іван Мікалаевіч Нікітчанка
Іван Мікалаевіч Нікітчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1939 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 лістапада 2010 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | навуковец, палітык |
Навуковая сфера | селекцыя жывёл |
Месца працы | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі |
Іван Мікалаевіч Нікітчанка (10 студзеня 1939, вёска Гарыцы Пагарскага раёна Бранскай вобласці — 20 лістапада 2010, горад Маладзечна) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1981).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1968 навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). З 1986 намеснік старшыні Дзяржаграпраму БССР, ад 1991 генеральны дырэктар НДІ «Агранавука». З 1993 віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных даследаванняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ў 1985—1990.
19 лістапада 2010 годзе а 14:45 на ўласным аўто сутыкнуўся з грузавіком «ЗІЛ», які належыць РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» Кіравання справамі прэзідэнта Беларусі[1]. Навукоўца даставілі ў шпіталь горада Маладзечна, дзе ён памёр а 2 гадзіне ночы на 20 лістапада[2]. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Член партыі БНФ і намеснік старшыні Беларускай сялянскай партыі. У першай палове 1990-х уваходзіў у склад ценевага кабінету апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII-га склікання.
Доўгі час узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». Крытыкаваў планы пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. У інтэрв'ю Радыё Свабода (2007) Іван Нікітчанка сказаў[3]:
![]() |
Да ідэі будаўніцтва АЭС у Беларусі я стаўлюся вельмі адмоўна. Бо тыя 20 працэнтаў, што збіраюцца атрымаць праз яе будаўніцтва, можна атрымаць іншым шляхам. Найперш, праз мадэрнізацыю тэхналогій. У адным толькі аграрным сектары мы можам значна больш зэканоміць энергіі, чым дасць АЭС. І такая мадэрнізацыя вывела б нашу сельскую гаспадарку на патрэбны ўзровень і зрабіла б яе канкурэнтаздольнай. | ![]() |
Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 увайшоў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты ад партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. Гэты крок тлумачыў тым, што менавіта В. Рымашэўскі аддае найбольшую ўвагу пытанням пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыі[4].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў генетыка-матэматычныя метады аналізу селекцыйнай працы і аўтаматызаваных сістэм кіравання ў племянной жывёлагадоўлі. Распрацаваў прагнозныя індэксы абмену рэчываў, метады прагназавання прадуктыўнасці і генетычнай схільнасці жывёл да захворванняў і стрэсаў.
Меў больш за 280 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 5 вынаходніцтваў[5].
Асноўныя працы:
- Системы ведения сельского хозяйства Белорусской ССР. Мн.: Ураджай, 1986 (в соавт.).
- Гетерозис в свиноводстве. Л.: Агропромиздат, 1987.
- Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн.: Ураджай, 1988 (в соавт.).
- Энциклопедия сельского хозяина. Мн.: БелЭн, 1994.
- Чернобыль: как это было. Мн., 1999.
Зноскі
- ↑ Нікітчанка сутыкнуўся з ЗІЛам Упраўлення справамі Лукашэнкі . Палітыка. «Хартыя'97». Праверана 9 снежня 2010.
- ↑ Генадзь Кеснер Развітанне з Іванам Нікітчанка . «Новы час». Праверана 9 снежня 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Іван Нікітчанка // «Радыё Свабода», 25 красавіка 2007.
- ↑ У аўтакатастрофе пад Маладзечнам загінуў Іван Нікітчанка // «Радыё Свабода», 20 лістапада 2010.
- ↑ Член-карэспандэнт НІКІТЧАНКА Іван Мікалаевіч . Афицыйны сайт НАН Беларусі. Праверана 20 лістапада 2010.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 637—538. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Шейко И. П. Иван Николаевич Никитченко (К 75-летию со дня рождения) (руск.) // ВЕСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ № 2 2014 СЕРЫЯ АГРАРНЫХ НАВУК
- Іван Мікалаевіч Нікітчанка у базе дадзеных "История белорусской науки в лицах" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- НИКИТЧЕНКО Иван Николаевич (Нікітчанка Іван Мікалаевіч, Nikitchank Ivan Mikalayevich) // GRODNO-BEST.INFO
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Пагарскім раёне
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Маладзечне
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Члены Партыі БНФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Вучоныя Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Члены Беларускага народнага фронту
- Члены Беларускай сялянскай партыі