Пагарскі раён
Выгляд
Пагарскі раён | |||
---|---|---|---|
Погарский район | |||
|
|||
Краіна | Расія | ||
Статус | раён | ||
Уваходзіць у | Бранская вобласць | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Пагар | ||
Дата ўтварэння | 1929 | ||
Насельніцтва (2009) | 31 995 | ||
Плошча | 1 210 км² | ||
Часавы пояс | UTC+3 | ||
Тэлефонны код | +7 48349 | ||
Код аўтам. нумароў | 32 | ||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пагарскі раён (руск.: Погарский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Пагар.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1210 км². Асноўныя рэкі — Судасць, Вара, Вабля.
Прыродныя рэсурсы
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі раёна вядзецца здабыча пяску, гліны, торфу.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Чарнобыльская катастрофа прывяла да пагаршэння экалагічнага становішча Пагарскага раёна. Практычна ўвесь раён апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджвання (1—5 Кюры/км²).
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 11,5 тыс. Усяго налічваецца 132 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 14 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Баршчоўскае сельскае паселішча
- Вадзькаўское сельскае паселішча
- Віцямлянскае сельскае паселішча
- Гарадзішчанскае сельскае паселішча
- Гетуноўскае сельскае паселішча
- Грынёўскае сельскае паселішча
- Долбатаўскае сельскае паселішча
- Кісцерскае сельскае паселішча
- Пасудіцкае сельскае паселішча
- Прырубкінскае сельскае паселішча
- Стэчанскае сельскае паселішча
- Сувораўскае сельскае паселішча
- Чавускае сельскае паселішча
- Юдзінаўскае сельскае паселішча
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Св. Мікалая ў в. Балыкіна.
- Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Бобрык.
- Сядзібна-паркавы комплекс Безбародкаў і царква Св. Тройцы ў в. Грынёва.
- Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Дараеўск.
- Царква Св. Параскевы Пятніцы ў в. Зарэчнае.
- Царква Св. Мікалая ў в. Курава.
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Лобкі.
- Царква Нараджэння Божай Маці і гарадзішча ў в. Пасудзічы.
- Царква Св. Мікалая і гарадзішча радзімічаў «Сінін Мост» у в. Сінін.
- Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Стэчна.
- Дом-музей беларускага археолага К. Палікарповіча і музей «Палеалітычная стаянка» ў в. Юдзінава.
Ураджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Мікалаевіч Нікітчанка (1939—2010) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл.
- Міхаіл Васілевіч Семяненка (нар. 1950, сяло Сапычы) — вучоны ў галіне насенняводства[1].
- Аляксандр Шкурко — навуковец, палярнік.
- Яўген Шляхта — доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РФ, член-карэспандэнт РАМН.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пагарскі раён
- Пагарскі раён на Radzima.org