Беларуская сялянская партыя (1991)
Jump to navigation
Jump to search
Беларуская сялянская партыя | |
---|---|
Сцяг партыі | |
Дата заснавання | 23 лютага 1991 |
Штаб-кватэра | 220068, Мінск, вул. Гая, 38-1 |
Саюзнікі і блокі |
Блок «Новая Беларусь» (1992) Аб'яднанне дэмікратычных сіл «Вясна—94» (1993—?) Дэмакратычны блок (1995—) |
Белару́ская сяля́нская па́ртыя (БСП) — палітычная партыя парламенцкага тыпу ў Беларусі. Створана 23 лютага 1991 года. Кіруючы орган паміж з’ездамі – Цэнтральная рада. Суполкі БСП былі створаны ў большасці раёнаў Беларусі.
У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 1999 годзе партыя не прайшла перарэгістрацыю.
Мэты[правіць | правіць зыходнік]
Ахова палітычных правоў і эканамічных інтарэсаў сялянства, яго адраджэнне шляхам вяртання права ўласнасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, адраджэнне самасвядомасці і маральнасці беларускага народа, яго культуры і мовы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская сялянская партыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.. — С. 430.