Ігуменскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігуменскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Ігумен (Чэрвень)
Дата ўтварэння 1793
Дата скасавання 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (1897) 234 792
Плошча
  • 9 434,03 км²
Ігуменскі павет на карце

Ігуменскі павет (руск.: Игуменский уезд; з 18 верасня 1923 года Чэрвеньскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерні ў 1793—1921 гадах, да 1924 года ў БССР. Адміністрацыйны цэнтр — Ігумен (у 1923 годзе перайменаваны ў Чэрвень).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рынкавая плошча ў Ігумене, 1917 год.

Ігуменскі павет у складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1793 годзе пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 належаў да Мінскага намесніцтва. У 1860-я гады павет падзелены на воласці. У 1863—1864 гадах тэрыторыя павета ахоплена паўстаннем.

Жабрак з лірай. Ігуменскі павет Мінскай губерні. Пачатак XX стагоддзя.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У Ігумене была створана Беларуская рада[1]. Жыхары Ігумена, Смілавічаў, Хазянікаў, Пярэжырскай і Уздзенскай валасцей атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[1]. Жыхары Амяльнянскай, Дукорскай валасцей і Пухавічаў пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[1]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). За польскай акупацыяй беларускія арганізацыі павета былі аб’яднаныя ў Беларускі нацыянальны камітэт.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Заходняя частка павета на кароткі час была акупавана Польшчай у кастрычніку 1920 года. У 1921 Менская губерня была скасаваная і павет перайшоў у прамое падпарадкаванне Беларускай ССР. У сувязі з перайменаваннем Ігумена ў Чэрвень, 18 верасня 1923 года павет перайменаваны ў Чэрвеньскі павет.

17 ліпеня 1924 года павет скасаваны. Брадзецкая, Даўжанская, Якшыцкая воласці перададзены Бабруйскай акрузе, Пагосцкая і часткі Белічанскай, Брадзецкай, Хутарскай, Якшыцкай валасцей — Барысаўскай акрузе, астатняя тэрыторыя павета — Менскай акрузе[2].

Воласці[правіць | правіць зыходнік]

Карта валасцей Мінскай губерні, 1892 г.

У 1912 годзе ў павеце было 22 воласці[3]:

З 6 кастрычніка 1919 года да 10 жніўня 1920 года Брадзецкая і Пагосцкая воласці ў складзе Магілёўскага павета, Даўжанская — у складзе Быхаўскага павета.

Ураднікі павета[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1795 год — 54 195 чалавек, 27 630 мужчын і 26 565 жанчын (Ігуменская акруга, паводле матэрыялаў рэвізіі, або так званага падушнага перапісу)
  • 1858 год — 105 183 чалавек
  • 1897 год — 234 792 чалавек

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Канфесія 1851 1891 1896 1897
Праваслаўныя 82902 134388 162510 178669
Стараверы - 900 1103 1583
Каталікі 13658 28246 28693 24443
Пратэстанты 14 55 87 354
Іўдзеі 7721 30855 32333 28920
Мусульмане 482 1099 1082 818
Агулам 104777 195543 225808 234787

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1897 года роднай мовай беларускую назвалі 82,55 % жыхароў павета, ці 91,9 % сялян, 67,7 % спадчынных дваран, 46,5 % духоўнікаў-хрысціян, 32,9 % мяшчан, 18,1 % замежных падданых, 2,2 % купцоў; яўрэйскую — 28905 чалавек, польскую — 6695 чалавек, рускую — 4113 чалавек, татарскую — 766 чалавек, нямецкую — 261 чалавек і г.д[4].

Паводле польскага перапісу ў снежні 1919 года у Ігуменскім павеце пражывала 221 758 чалавек, з якіх 65,7 % вызнавалі сябе беларусамі, 12,2 % — палякамі, 7,2 % — яўрэямі, 2,9 % — «тутэйшымі» 0,1 %. — літоўцы, 5,6 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (у асноўным рускія). У павеце налічвалася 1613 населеных пунктаў, з іх 6 мелі 1-5 тысяч жыхароў. Найбольш буйным з іх быў Ігумен з 4669 жыхарамі[5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  2. ЭГБ 2003, с. 182.
  3. ЭГБ 1996, с. 472.
  4. Памяць 2003, с. 54.
  5. I. Tablice ogólne. W: Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). Ss. 25, 31. 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]