Перайсці да зместу

Дзяржава Сасанідаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Імперыя Сасанідаў)
імперыя
Эраншахр
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
224 — 652

Сталіца Ктэсіфон
Мова(ы) сярэднеперсідская, таксама арамейская
Афіцыйная мова Middle Persian[d], Parthian[d], кайнэ і арамейскія мовы
Рэлігія зараастрызм, таксама хрысціянства, маніхейства
Плошча
  • 3 500 000 км² (550)
Насельніцтва іранцы, армяне, яўрэі, арабы, асірыйцы, грузіны
Форма кіравання феадальная манархія[d] і манархія
Пераемнасць
Парфянскае царства
Арабскі халіфат >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Ірана Гісторыя Ірана

Персідская імперыяПерсідскія цары
Да нашай эры
Дагістарычны Іран
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.)
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.)
Джырофт (3000—500 да н.э.)
Элам (2700—539 да н.э.)
Мана (1000—700 да н.э.)
Мідыя (728—550 да н.э.)
Ахеменіды (648—330 да н.э.)
Селеўкіды (330—150 да н.э.)
Наша эра
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.)
Сасаніды (224—650)
Арабскае заваяванне (637—651)
Амеяды (661—750)
Абасіды (750—1258)
Тахірыды (821—873)
Алавіды (864—928)
Сафарыды (861—1003)
Саманіды (875—999)
Зіярыды (928—1043)
Буіды (934—1055)
Газневіды (963—1187)
Сельджукі (1037—1194)
Гурыды (1149—1212)
Харэзмшахі (1077—1231)
Хулагуіды (1256—1353)
Музафарыды (1314—1393)
Чабаніды (1337—1357)
Сербедары (1337—1381)
Джалаірыды (1370—1432)
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468)
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508)
Сефевіды (1501—1722/1736)
Хатакі (1722—1729)
Афшарыды (1736—1802)
Зенды (1750—1794)
Каджары (1781—1925)
Пехлеві (1925—1979)
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979)
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980)

Партал «Іран»

Дзяржава Сасані́даў — дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе на тэрыторыях сучасных Ірана, Афганістана, Ірака, Каўказскай Албаніі, большай часткі Азербайджана, Арменіі і Грузіі. Існавала з 224 па 651 год. Кіравалася дынастыяй Сасанідаў.

Найбольшага росквіту імперыя дасягнула пры Хасрове I Анушырване, найбольшага (але кароткачасовага) пашырэння межаў у кіраванне Хасрова II Парвіза (Абарвеза, Апарвеза, «Пераможнага») — унука Хасрова I Анушырвана і сына Армізда III, і ўключала землі цяперашніх Ірана, Ірака, Азербайджана, Арменіі, Афганістана, усходнюю частку сучаснай Турцыі і часткі цяперашніх Індыі, Сірыі, Пакістана; часткова тэрыторыя сасанідскай дзяржавы захоплівала Каўказ, Цэнтральную Азію, Аравійскі паўвостраў, Егіпет, землі цяперашніх Іарданіі, Ізраіля і Палесціны, пашырыўшы Сасанідскі Іран (хоць і кароткачасова) амаль да межаў дзяржавы Ахеменідаў.

У сярэдзіне VII стагоддзя імперыя Сасанідаў была знішчана і паглынута Арабскім халіфатам.

Гістарычны нарыс

[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана Ардашырам I, які ў 224 знішчыў Парфянскае царства і ў 226/227 каранаваўся царом у г. Ктэсіфон, які зрабіў сталіцай дзяржавы. Яго сын Шапур I (239—272) далучыў да дзяржавы Сасанідаў вялікія вобласці на захадзе і ўсходзе ад Ірана, вёў паспяховыя войны супраць Рымскай імперыі. Дзяржаўнай рэлігіяй стаў зараастрызм, жрацы якога (магі) аказвалі вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы, асабліва з часоў Шапура II (309—379). У канцы V ст. дзяржава Сасанідаў вяла барацьбу з эфталітамі, у бітве з якімі загінуў цар Пероз (459—484). Востры сацыяльны крызіс часоў кіравання Кавада I (488—496 і 499—531) выклікаў маздакіцкі рух. Пры Хасрове I Анушырване (531—579) унутранае становішча стабілізавалася, краіна падзелена на 4 вобласці: Харасан, Азербайган, Німруз і Харабаран (Месапатамія); усталяваўся падзел грамадства на саслоўі, прывілеяванае становішча сярод якіх займалі магі і воіны (азаты). Пры Хасрове II Парвізе (591—628) дзяржава Сасанідаў вяла вайну з Візантыйскай імперыяй (602—628), захапіла Сірыю, Палесціну, Егіпет, большую частку Малой Азіі, але потым сасанідскія войскі пацярпелі паражэнне, і ўсе заваяванні былі страчаны. Вайна знясіліла дзяржаву Сасанідаў напярэдадні арабскіх заваяванняў. Арабы разбілі войскі Сасанідаў у бітвах пры Кадысіі (637) і Нехавендзе (642). Са смерцю цара Ездэгерда III (632—651/652) дзяржава Сасанідаў спыніла існаванне, а яе землі ўвайшлі ў склад Арабскага халіфата.

Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, рамёствы. Вёўся гандаль з Кітаем, Індыяй, краінамі Міжземнамор'я.