Іней


Іней, шэрань — від цвёрдых атмасферных ападкаў. Уяўляе сабой тонкі снежны слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнню пры выхалоджванні паверхні ноччу. Крышталі інею пры слабых маразах маюць форму шасцівугольных прызмаў, пры ўмераных — пласцінак, а пры моцных — тупаканцовых іголак.[1]
Утварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Іней утвараецца праз дэсублімацыю вадзяной пары з паветра на паверхні глебы, травы, снежнага полага, а таксама на адкрытых паверхнях прадметаў у выніку іх радыяцыйнага астуджэння да адмоўных тэмператур, больш нізкіх, чым тэмпература паветра.
Найбольш спрыяльнымі з’яўляюцца ясныя зацішныя ночы і шурпатыя паверхні цел, якія маюць малую цеплаправоднасць (напрыклад, драўляныя лавы, адкрытая глеба і да т.п.). Слабы вецер, які прыводзіць у дотык з халоднай паверхняй усё новыя масы вільготнага паветра, вельмі спрыяе ўтварэнню шэрані. Моцныя вятры з’яўляюцца перашкодай гэтаму працэсу.
Шэраневыя кветкі ўяўляюць сабой утварэнне дробных крышталёў лёду, якія групуюцца плямамі, часта нагадваюць па форме і тэкстуры лісце дрэў або кветкі. Яны ўтвараюцца на цёплай глебе ў выніку рэзкага пахаладання, якое наступае пасля працяглага пацяплення, звычайна — у восеньскі час.
Шэраневыя кветкі часцей за ўсё ўзнікаюць на друзлай аголенай глебе, а таксама наогул у месцах выхаду цёплага паветра з глебы. Акрамя гэтага, можна назіраць шэраневыя кветкі і на ледзяным полагу рэк і азёр уздоўж расколін і палонак. Ападкі шэрані фармуюцца сістэматычна і вельмі часта. Яны ўваходзяць у склад снежнага полага [2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Котляков В. М. Иней. Гляциологический словарь. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — С. 153—154.
- ↑ В. М. Котляков. Иней. Гляциологический словарь. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — С. 154