Перайсці да зместу

Акадэмія навук Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з АН Літвы)
Акадэмія навук Літвы
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі акадэмія навук і дзяржаўная акадэмія навук[d]
Заснаванне
Дата заснавання 16 студзеня 1941[1]
Член у
lma.lt/en
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак Акадэміі навук

Акадэмія навук Літвы (літ.: Lietuvos mokslų akademija LMA) — аўтаномная, фінансуемая ўрадам навуковая ўстанова, якая аб’ядноўвае дзейнасць літоўскіх навукоўцаў.

Заснавана 16 лютага 1941 года ў Вільні па прыкладзе Акадэміі навук СССР. Да 1990 года называлася Акадэміяй навук Літоўскай ССР. Па статуце ў Акадэміі навук Літвы можа лічыцца 40 акадэмікаў, 60 карэспандэнтаў, 50 экспертаў і неабмежаваная колькасць замежных экспертаў.

Першым прэзідэнтам быў літоўскі пісьменнік Вінцас Крэве. Пазней на пасадзе кіраўніка былі Мікалас Біржышка, Уладас Юргуціс, Юозас Матуліс, Юрас Пажэла і Бенедыктас Юодка. З 9 верасня 2003 Акадэміяй навук кіраваў Зянонас Рокус Рудзікас. На агульным сходзе АН Літвы 21 красавіка 2009 года новым прэзідэнтам большасцю галасоў (87 «за», 30 «супраць», два бюлетэня з 119 былі прызнаныя несапраўднымі) быў абраны акадэмік Вальдэмарас Разумас, біяхімік па спецыяльнасці.

Зноскі