Навасёлкі (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Навасёлкі
Новосёлки(Пуховичский район).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222838
Аўтамабільны код
5
Навасёлкі на карце Беларусі ±
Навасёлкі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Навасёлкі (Пухавіцкі раён)
Навасёлкі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Навасёлкі (Пухавіцкі раён)

Навасёлкі — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок знаходзіцца за 5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мар'іна Горка, за 65 км ад Мінска[2], каля левага берага ракі Цітаўка. Аграгарадок «Навасёлкі» мае 6 вуліц.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак сельсавета

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах 19 - пач. 20 ст. вядома як сяло, мела 2 назвы: Навасёлкі і Карпілаўка, цэнтр воласці і праваслаўнага прыхода Ігуменскага павета Мінскай губерні. Належалі Ратынскімб потым з 1863 года Макавым.

У 1814 годзе пабудавана драўляная царква.

Падарожнік і этнограф П.Шпілеўскі, наведаўшы гэты населены пункт у сярэдзіне 19 ст., пісаў, што гэта прыгожае сяло , што "яно ляжыць на даволі ўзвышвным беразе ракі Цітаўкі, амываючай сяло на ўсёдаўжыню яго ..." Аб паходжанні назвы пасялення П. Шпілеўскі пісяў, што назва Навасёлкі дадзена таму , што як яму расказвалі старажылы, на другім беразе р. Цітаўкі было некалі старое сяло.

У сярэдзіне 19 ст. тут працаваў шпіталь для бедных, які заснавалі і ўтрымлівалі на свае сродкі Ратынскіх. Дзейнічала уніяцкая царква. Пры шпіталі працавала школа. Насельніцтва займалася ў асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, а таксама пчалярным, сталярным, колавым, рыбалоўным, рагожным промысламі. Некаторыя жыхары нават рабілі музычныя інструменты. Існаваў дробны гандаль.

У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1979 годзе праваслаўны прыход налічваў 2,6 тыс. вернікаў.

На 1886 годзе дзейнічалі валасное праўленне, праваслаўная царква, народнае вучылішча, крама, штомесячна адбываўся таржок, за 3 км ад сяла знаходзіліся вадзяны млын і заезны двор. У 1886 г. у навасёлкаўскім народным вучылішчы было 89 вучняў, з іх 15 дзяўчынак. Настаўніцай працавала Алена Ямшчыкова, яе памочніцай Ларыса Латоцкая. У 1900 г. у народным вучылішчы было 132 вучні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1920 годзе на базе народнага вучылішча створана сямігадовая школа, у якой працавалі 9 настаўнікаў, займаліся 120 хлопчыкаў і дзяўчынак (1922г.)

З 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Авангард", працавала сталярная майстэрня і кузня.

У 1932 г. да Навасёлак была далучана в. Бярозаўка.

З 1938 года вёска Навасёлкі.

У 1940 г. да Навасёлак быў далучаны пас. Падлессе (да 1940 г. пасёлак меў назву Сарачынава).

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1966 г. да Навасёлак была далучана в. Навасёлкі 1 і в. Навасёлкі 2.

У 1976 г. да Навасёлак была далучана в. Над Лессе.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 крамы.
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя
  • Аддзяленне сувязі

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Мар'інагорскі аграрна-тэхнічны каледж.
  • Базавая школа

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэка
  • Дом культуры

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 год — 47 жыхароў.
  • 1886 год — 54 двары, 476 жыхароў.
  • Пачатак ХХ ст. — 65 двароў, 863 жыхары.
  • 1917 год — 669 жыхароў.
  • 1999 год — 675 жыхароў у 248 дварах[2].
  • 1 студзеня 2002 год — 235 двароў, 661 жыхар.
  • 2010 год — 566 жыхара
  • 2016 год — 1,2 тыс.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (Пабудована ў 1871 годзе, па некаторым звесткам 1814 годзе).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 102.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Зноскі