Перайсці да зместу

Бор (Навасёлкаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Бор
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Баравая Слабада
Чырвоны Бор
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843006
Бор на карце Беларусі ±
Бор (Навасёлкаўскі сельсавет) (Беларусь)
Бор (Навасёлкаўскі сельсавет)
Бор (Навасёлкаўскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Бор (Навасёлкаўскі сельсавет)

Бор[1] (трансліт.: Bor, руск.: Бор) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Месціцца за 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі МінскАсіповічы, каля ракі Цітаўка.

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

За 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Падкапцы сярод асушаных балот месціцца гарадзішча (мясцовая назва — Акопы Кацярыны, Капец).

У XVIII стагоддзі вёска Баравая Слабада ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Навасёлкі, уласнасць Барэцкай[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Бор», працавалі кузня і вятрак.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ходзе карных аперацый вёска была спалена, забіта 235 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена.

У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Бор 1.

  • 1970 год — 187 двароў, 704 жыхары
  • 1995 год — 187 двароў, 532 жыхары[3]
  • 2002 год — 145 двароў, 475 жыхароў
  • 2009 год — 470 жыхароў
  • 2019 год — 446 жыхароў[4]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сярэдняя школа
  • Механічныя майстэрні
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Дзіцячы сад-яслі
  • Аддзяленне сувязі
  • Крама
  • Гарадзішча (Акопы Кацярыны, Капец)
  • Камень-следавік, на могілках. Паводле аднаго з паданняў, след на камені пакінуў Ісус Хрыстос, які праходзіў праз вёску. Паводле другога падання, хворай жанчыне ў сне Бог указаў на гэты камень і загадаў маліцца за сваё здароўе, у выніку чаго яна вылечылася. Лічыцца, што камень найлепш дапамагае ад зубнога болю[5].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бор-Навасёлкаўскі, Барава́я Слабада́, ж.. Слабада́-Барава́я, ж.
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 23 мая 2024.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 215.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  5. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі 2022, с. 289.