Купалле (Пухавіцкі раён)
Выгляд
Вёска
Купалле
|
Купа́лле[1] (трансліт.: Kupallie, руск.: Купалье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 5 км на захад ад Мар’інай Горкі, за 56 км ад Мінска, на рацэ Цітаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР[заўв 1].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1960 год — 35 жыхароў
- 2002 год — 7 двароў, 13 жыхароў
- 2009 год — 15 жыхароў
- 2019 год — 12 жыхароў[3]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У даведніку «Гарады і вёскі Беларусі» пра вёску Купалле напісана, нібы яна ўпамінаецца як урочышча ў XIX стагоддзі ў Пухавіцкай воласці. Аднак вёска Купалле месціцца на землях колішняй Навасёлкаўскай воласці і на дарэвалюцыйных картах не абазначаецца. Складальнікі даведніка блытаюць яе з урочышчам Купалкі, якое месцілася за 32 вярсты ад чыгуначнай станцыі Пухавічы[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Купа́лы, мн.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 99.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Купалле // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх