Вяндзеж
Вёска
Вяндзеж
|
Вяндзе́ж[1] (трансліт.: Viandziež, руск.: Вендеж) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 9 км на захад ад раённага цэнтра.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Вядома ў 1816 годзе як фальварак Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1940 годзе да Вяндзежа была далучана в. Вяндзежская Слабада.
З канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.
Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]
Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Вяндзеж
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- Пачатак XX ст. - 22 двары, 188 жыхароў.
- 1917 — 6 двароў, 47 жыхароў.
- 1999 — 39 чалавек
- 1 студзеня 2002 — 25 двароў, 35 жыхароў.
- 2010 — 24 чалавекі
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Рэшткi сядзiбнага будынка. Вядома пад назвай - Панскi двор Вяндзеж[2].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ве́ндзеж (за Ве́ндзежам)
- ↑ https://globus.tut.by/vendezh/
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх