Люці (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Люці
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Люція
Насельніцтва
13 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843046
Люці на карце Беларусі ±
Люці (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Люці (Пухавіцкі раён)
Люці (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Люці (Пухавіцкі раён)

Лю́ці[1] (трансліт.: Liuci, руск.: Люти) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 ст. упамінаецца як вёска Люція Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1933 г. працавалі калгас "Чырвоная ніва" і кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У 1944 годзе вёска была спалена, загінула 48 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатак ХХ ст. — 34 двары, 206 жыхароў.
  • 1940 год — 35 двароў, 125 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 года — 11 двароў, 13 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт каля Лю́цей

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]