Ірына Антонаўна Іода: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 58: | Радок 58: | ||
* {{крыніцы/БЭ|7|Іода Ірына Антонаўна}} |
* {{крыніцы/БЭ|7|Іода Ірына Антонаўна}} |
||
* {{крыніцы/Хто ёсць хто ў Беларусі. Архітэктары|Иодо Ирина Антоновна}} |
* {{крыніцы/Хто ёсць хто ў Беларусі. Архітэктары|Иодо Ирина Антоновна}} |
||
* {{крыніцы/Архітэктары Савецкай Беларусі|Иодо Ирина Антоновна}} |
|||
* Кто есть кто: доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник / ред. кол. : М. И. Демчук [и д.р.]. — Мн. : Ураджай, 2000. — 164 с. [http://rep.bntu.by/handle/data/3757] |
* Кто есть кто: доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник / ред. кол. : М. И. Демчук [и д.р.]. — Мн. : Ураджай, 2000. — 164 с. [http://rep.bntu.by/handle/data/3757] |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
{{Бібліяінфармацыя}} |
Версія ад 00:33, 22 чэрвеня 2020
Ірына Антонаўна Іода | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 2021 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры (1987) |
Член у | |
Горадабудаўнічыя праекты | Генплан Мінска (1963) |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ірына Антонаўна Іода (нар. 5 кастрычніка 1932, Менск) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (1987), прафесар (1988). Член Саюза архітэктараў СССР (1962), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і навуковых работнікаў будаўніцтва (1996), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1998).
Біяграфія
У час нямецкай акупацыі горада з сям’ёй жыла ў цэнтры Ракаўскага прадмесця[1].
Траецкае і Ракаўскае прадмесці я бачыла ў іх практычна даваенным, а значыць малазмененым стане. У Ракаўскім прадмесці на вуліцы Астроўскага ў доме № 16а па дыяганалі ад хлебазавода на скрыжаванні з вуліцай Хлебнай я з мамай, бабуляй і малодшай сястрычкай пражыла ўсе гады акупацыі і яшчэ некаторы час, пакуль не вярнуўся з японскага фронту бацька. Ракаўскае прадмесце цудам захавалася ў разбуральным шквале захопу і вызваленні Мінска. (…) Нашы дамы стаялі ў глыбіні двара на самым беражку схілу, каля спуску да Замкавай і Падзамкавай вуліц. Унізе на некаторым аддаленні ў першы год акупацыі праходзіла агароджа яўрэйскага гета, і знаёмая дзяўчынка Міла, прабраўшыся пад дротам міма вартавых, забягала да нас чым-небудзь пажывіцца. У адну з начэй усіх яўрэяў вывезлі.
На процілеглым баку на рагу вуліц Хлебнай і Астроўскага стаяла паліцэйская ўправа, далей па вуліцы знаходзіўся кінатэатр (…) Каля кінатэатра заўсёды было людна, прадавалі самаробныя цукеркі, семечкі. За кінатэатрам размяшчаліся нейкія нямецкія службы і нават выставачная зала. А яшчэ ніжэй, бліжэй да Нямігі, размяшчалася гестапа. Міма яго мы хутка прабягалі, баючыся пачуць крыкі і стогны з падвала. У тым месцы, дзе вуліца Астроўскага выходзіла на Нямігу, стаяў двухпавярховы будынак школы. Хадзіла я ў школу тыдні два, каб атрымаць даведку на хлебную картку. А сышла праз акно. Падчас уроку прычуўся шум, і настаўніца, адчыніўшы акно (гэта быў першы паверх), загадала нам бегчы. Пад'ехала машына забіраць старэйшых школьнікаў для адпраўкі на працу ў Германію[2]. |
Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, працавала інжынерам райкамунгаса ў г.п. Карма. У 1959 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, маючы ўжо трохгадовага сына[3].
Працавала ў інстытуце «Мінскпраект» (1959—1962); Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва (1981—1990); адначасова з 1968, пасля заканчэння аспірантуры, куды яе ўгаварыў паступіць А. П. Воінаў[3], у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (архітэктурны факультэт, кафедра «Горадабудаўніцтва», прафесар)[4]. Кандыдат архітэктуры (1968), дацэнт (1970)[5].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года, у 1980—1988 гадах член Упраўлення і член Рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў[5].
У 1982—1986 гадах член Белсаўпрафа БССР[5].
Дзейнасць
У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічала ў распрацоўцы шэрагу праектных матэрыялаў: генеральны план Мінска (1963), праекты забудовы жылых раёнаў і гарадскіх цэнтраў у Мінску (ПДП раёнаў па вул. Харкаўская, Апанскага, Залатая Горка (у той час раён Бондараўская — Высокая), В. Харужай[3]), Жлобіне, Слуцку, Брэсце, схемы і праекты раённай планіроўкі на тэрыторыі БССР[5], «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1975), «Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987)[4] і інш. Выконвала конкурсныя праекты па забудове Мінска і Брэста (адзначаны прэміямі)[5].
Нацыянальны каардынатар і кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы справаздачы пра чалавечае развіццё «Беларусь: Асяроддзе для чалавека» (ААН/ПРААН, 1996), член рэдакцыйных калегій перыядычных выданняў па архітэктуры; навуковы кансультант «Энцыклапедыі літаратуры i мастацтва Белapyci» (у 5 т., 1984—1987). Член увесь час дзеючых навукова-тэхнічных і мастацкіх саветаў у Беларусі[5].
У навуковых працах даследуе тэарэтычныя і метадалагічныя асновы горадабудаўніцтва, фарміраванне і развіццё сеткі населеных месцаў[4]. У вобласці тэорыі, практыкі і метадалогіі выкладання ў ВНУ, а таксама ў вобласці планіроўкі і забудовы населеных месцаў выканана каля 300 прац. Апублікавана ў адкрытым друку больш 180 прац (у тым ліку аўтар і сааўтар 9 кніг); выдадзена 14 навучальна-метадычных прац, сярод іх 4 падручнікі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы закона «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (1993), у распрацоўцы Горадабудаўнічай Хартыі СНД (1997), Горадабудаўнічай дактрыны Рэспублікі Беларусь (2003), у падрыхтоўцы дакладаў Ураду краіны. Удзельнічала ў падрыхтоўцы 7 прававых і нарматыўных дакументаў, у распрацоўцы больш 30 праектна-практычных прац, каля 40 справаздач па навукова-даследчых тэмах міжнароднага, саюзнага, рэспубліканскага і ведамаснага значэння. Узначальвала савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у вобласці архітэктуры (1996—2011). Асабіста падрыхтавала 10 кандыдатаў архітэктуры[5].
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2001);
- медаль і граматы Міжнароднай біенале па архітэктуры (Сафія, Балгарыя, 1985, 2000);
- прэмія імя У. А. Караля (1999).
Зноскі
- ↑ Широким проспектом шагая
- ↑ Ирина Иодо, Ксения Хачатрянц. Аллюзии по поводу исторического центра Минска. 21.10.2005 06:43
- ↑ а б в Ирина Антоновна Иодо: «Я как бы плыла по светлой реке судьбы»
- ↑ а б в Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д е ё Иодо Ирина Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
- Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Іода Ірына Антонаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Иодо Ирина Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Иодо Ирина Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Кто есть кто: доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник / ред. кол. : М. И. Демчук [и д.р.]. — Мн. : Ураджай, 2000. — 164 с. [1]
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары архітэктуры
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Горадабудаўнікі Беларусі